Свет66

Вінны гуру, аўтар бэстсэлераў і амерыканскі мультымільянер з Бабруйска. Хто такі Гары Вайнерчук?

Пра шлях станаўлення, цяперашні капітал і сакрэты поспеху аднаго з самых значных беларусаў Амерыкі распавяло выданне ValueWalk.

Гары Вайнерчук, папулярны блогер-эксперт па вінах і паспяховы тэхналагічны мультымільянер ЗША, які нарадзіўся ў Бабруйску. Фота: Amy Harris / AP

48-гадовы прадпрымальнік Гары Вайнерчук (пры нараджэнні — Генадзь), больш вядомы ў ЗША як Гары Ві (Gary Vee), з'яўляецца адным з самых паспяховых амерыканскіх мультымільянераў у сферах лічбавага маркетынгу, відэаблогінгу і продажу вінаў.

Бізнэсмен стварыў свой капітал самастойна і на дадзены момант яго чысты кошт складае больш за 200 мільёнаў даляраў (каля 640 мільёнаў беларускіх рублёў), піша выданне ValueWalk.

Гары Вайнерчук нарадзіўся ў Бабруйску ў 1975 годзе і праз тры гады разам з сям'ёй эміграваў у Злучаныя Штаты, першапачаткова пасяліўшыся ў горадзе Куінс, штат Нью-Ёрк, а потым пераехаўшы ў Эдысан, штат Нью-Джэрсі. Сям'і з цяжкасцю ўдавалася наладзіць фінансавае становішча, таму Вайнерчук з ранніх гадоў навучыўся шанаваць упартую працу.

У сярэдняй школе Вайнерчук прадаваў бейсбольныя карткі па выхадных. Пасля сканчэння школы хлопец паступіў у каледж па навучанні малому бізнэсу ў Ньютане, штат Масачусэтс. Менавіта тады ён пачаў працаваць у вінным бізнэсе свайго бацькі Аляксандра Вайнерчука.

У 1998 годзе Гары Вайнерчук атрымаў вышэйшую адукацыю і цалкам прысвяціў свой час развіццю віннай крамы бацькі. У той час інтэрнэт пачаў імкліва эвалюцыянаваць і Вайнерчук скарыстаўся гэтым, перайменаваўшы бацькоўскую краму ў Wine Library (Вінатэка) і ператварыўшы яе ў вінную гандлёвую анлайн-пляцоўку, якая стала адным з першых бізнэсаў электроннай камерцыі ў ЗША. 

Тым самым прадпрымальнік павялічыў сямейны капітал з 3 да 60 мільёнаў даляраў прыкладна за дзесяць гадоў, адзначае ValueWalk.

Потым Вайнерчук стварыў уласны папулярны відэаблог Wine Library TV, дзе амаль штодзённа дэгуставаў розныя віны, павышаючы ўзровень ведаў падпісчыкаў пра іх і даючы карысныя парады па выбары і піцці напояў.

Аляксандр Вайнерчук (злева) — бацька мультымільянера Гары (Генадзя) Вайнерчука. Кадр з відэа афіцыйнага ютуб-канала бізнэсмена Gary Vee

Акрамя гэтага, у наступныя гады Вайнерчук стварыў некалькі паспяховых тэхналагічных кампаній і стартапаў, такіх як:

  • VaynerX — сетка агенцтваў па лічбавым маркетынгу, якая апрацоўвае найбуйнейшыя карпарацыі свету (Johnson and Johnson, PepsiCo, Chase і іншыя).
  • Sasha Group — кампанія, якая прапануе брэндынгавыя і маркетынгавыя паслугі для прадпрыемстваў з прыбыткам ад 1 да 100 мільёнаў даляраў у год.
  • Gallery Media Group — лічбавае медыя-агенцтва, якое кіруе брэндамі PureWow і ONE37pm. Гэтыя брэнды арыентаваны на стварэнне кантэнту пра стыль жыцця, поп-культуру і прадпрымальніцтва.
  • VCR Group — стартап і аднайменны папулярны ў ЗША дадатак для браніравання рэстаранаў. 
  • Vayner/RSE — буйны фінансавы інкубатар тэхналагічных стартапаў.

Парады Вайнерчука

Гары Вайнерчук таксама піша кнігі пра дасягненне фінансавага поспеху і манетызацыю хобі, грунтуючыся на ўласным жыццёвым вопыце. Газета The New York Times пяць разоў уносіла кнігі прадпрымальніка ў спіс бэстсэлераў.

Выданне ValueWalk прыводзіць некалькі парадаў ад Вайнерчука для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў.

  1. Прынцып: «Даваць, даваць, даваць, даваць, а потым прасіць». Гэтая мантра і самая вядомая філасофія Вайнерчука заклікае прадпрымальнікаў прапаноўваць сваім кліентам штосьці карыснае (кантэнт, рэсурсы ці іншае), перш чым прасіць у іх нешта наўзамен. Вайнерчук лічыць, што для стварэння базы лаяльных кліентаў трэба спачатку аддаваць, што зробіць вашу наступную просьбу значна больш эфектыўнай.
  2. Спачатку дакументаваць, а не прыдумляць. Бізнэсмен раіць пачаткоўцам у стварэнні кантэнту адмовіцца ад спробаў стварыць ідэальны кантэнт і замест гэтага засяродзіцца на дакументаванні свайго жыццёвага шляху. Вайнерчук мяркуе, што аўдыторыя наладжвае больш душэўную і трывалую сувязь з тымі, хто не баіцца паказваць памылкі ці неапрацаваныя моманты.
  3. Не аналізаваць занадта шмат. Сучасны свет перапоўнены інфармацыяй, якая многіх можа збіць з панталыку. Па словах Вайнерчука, з-за гэтай перапоўненасці многія прадпрымальнікі-пачаткоўцы становяцца ахвярамі празмернага аналізу. Бізнэсмен заклікае людзей ставіць у прыярытэт аператыўнасць у дзеяннях, а не трапляць у залежнасць ад бясконцага ацэньвання перспектыў і рызык.
  4. «Лепш сем разоў упасці, але восем разоў падняцца». Устойлівасць ляжыць у аснове філасофіі поспеху Вайнерчука. Ён лічыць, што няўдачы непазбежныя, але галоўнае — гэта падняцца пасля падзення, атрымаць урокі са сваіх памылак і працягваць рухацца наперад.
  5. Ствараць асабісты брэнд. Вайнерчук настойліва раіць прадпрымальнікам ствараць моцныя асабістыя брэнды. Ён лічыць, што стварэнне асабістага брэнда — гэта першы крок да поспеху ў доўгатэрміновай перспектыве. Па словах Вайнерчука, гэтая парада тычыцца ўсіх: бізнес-лідараў, серыйных прадпрымальнікаў і творчых людзей.

Каментары6

  • бабруйчанін
    25.09.2024
    Земану пашанцавала падфарціла )) Гэтыя " ні памятаюць ні удзячны" малой Радзіме.
    У тым жа годзе з іньшага падьезда з'ехала семья але чамусці " павярнулісь" Нават у праграме" Час Время" транслявалі аб " жыці на захадзе" і саўдэпаўскам раю .Мясцовые" мрійнікі"аб рэпатрыацыі нейкі час " байкатавалі" У рэшце рэшт унукі зьехалі " апошнім цягніком" у 00, але ні пашчасціла зьежалі да Ізраіля)) Мабыць Штаты " узгадалі" здрадніцтва.
  • Шэкель
    25.09.2024
    Што ў ім беларускага? Навошта гэты артыкул увогуле?
  • Пытанне
    25.09.2024
    Шэкель, а вам прыемней чытаць навіны пра бузаву, ці пра расейскіх алігархаў?

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць