Грамадства

Беларуса, затрыманага ў Чадзе, вызваляць разам з расіянамі

Пасол Чада ў Расіі Адам Бешыр паведаміў, што прэзідэнт гэтай краіны Махамат Ідрыс Дэбі прыняў рашэнне вызваліць затрыманых у Чадзе трох расіян і аднаго беларуса. Затрыманыя будуць перададзеныя ўладам Расіі, паведаміла РІА «Новости».

Раней Бешыр паведаміў, што былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія з 19 верасня ўтрымліваліся ў аэрапорце Нджамены, сталіцы Чада, без тлумачэння прычын. Трое з іх (Максім Шугалей, Самер Суэйфан, Я. І. Цароў) мелі расійскае грамадзянства, а адзін, А. А. Дзенісевіч — беларускае.

Хто такі гэты А. А. Дзенісевіч — дагэтуль дакладна невядома. Паводле меркавання журналістаў «Люстэрка», ён можа быць звязаны з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсменам Аляксандрам Зінгманам, вядомым сваімі шырокімі сувязямі ў Афрыцы і прасоўваннем інтарэсаў беларускіх уладаў на гэтым кантыненце.

Сярод іншага «Люстэрка» звярнула ўвагу на прозвішча жонкі Зінгмана, Лізаветы Дзенісевіч, выказаўшы здагадку, што затрыманы можа быць яе сваяком.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ10

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць