Ніхто не пацярпеў, але пашкоджаны стол і мабільны тэлефон.

Увечары суботы дзяжурнаму Слуцкага аддзела МНС паступіла паведамленне аб пажары. Ратавальнікі высветлілі, што ў кватэры адбылося ўзгаранне партатыўнай зараднай прылады і тэлефона.
У выніку пажару пашкоджаны стол, мабільны тэлефон і паўэрбанк.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаванае версія — кароткае замыканне партатыўнай зараднай прылады.

Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары