Грамадства88

Мінчанцы пагражае прымусовае псіхіятрычнае лячэнне за дапамогу палітвязням

Наталлю Маныла судзяць за салідарнасць з палітвязнямі. Мяркуючы па раскладах судоў, ёй можа пагражаць прымусовае лячэнне.

Наталля Маныла. Фота з сацсетак

Наталлі Маныла 53 гады. Згодна са звесткамі праекта Digital intelligence team, яна мінчанка.

Вядома, што Наталлю затрымлівалі па палітычнай адміністратыўцы ў снежні 2020 года.

Суд над Наталляй Маныла пачынаецца 14 кастрычніка 2024 года. Адметна, што ў раскладзе судоў яе называюць «асобай, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». У Крымінальна-працэсуальным кодэксе тлумачыцца, што значыць гэтая фармулёўка: пасля псіхіятрычнай экспертызы эксперты прыйшлі да высновы, што Наталля «здзейсніла злачынства ў стане бессвядомасці або захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным разладам».

У такім выпадку ёй могуць прызначыць прымусовае лячэнне ў якасці меры пакарання. Калі ж суд прызнае, што жанчына «захварэла на псіхічны разлад» ужо пасля здзяйснення «злачынства», то яе могуць зноўку судзіць.

Судзіць Наталлю будзе Аляксандр Рудэнка. Ён адправіў за краты некалькі дзясяткаў беларусаў па палітычных справах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • FF
    06.10.2024
    Лукашэнку дыягназ паставілі ў 94-м годзе. Вынікае, і яму проста прызначаць лячэнне?
  • шызанутая
    06.10.2024
    FF, але хто? можа Піневіч?)
    https://www.youtube.com/shorts/VtHQbBuXonU
  • Война з народам
    06.10.2024
    Украiнскi депутат мае рацыю.

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць