Грамадства3636

Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Яны пройдуць ужо за тры месяцы. 

Аляксандр Лукашэнка атрымлівае ордэн з рук Уладзіміра Пуціна, 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Такое рашэнне зацверджанае на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае БЕЛТА. У беларускіх рэаліях прымае такое рашэнне не парламент, а Адміністрацыя прэзідэнта, а дэпутаты толькі фармальна зацвярджаюць.

Паводле календара правядзення выбараў, яны павінны былі адбыцца не пазней за 20 ліпеня. 

@nashaniva Чаму Лукашэнка так спяшаецца? #лукашенко #выборы2025 #белорусы #минсксейчас #беларусьновости ♬ The Thing Is - Ty Simon

У канцы верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка гаварыў, што разглядаюцца некалькі магчымых дат для правядзення прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе. «Ёсць чатыры прыкладныя даты правядзення выбараў, уключаючы крайнюю — 20 ліпеня 2025 года», — заявіў Карпенка, не называючы іх. 

«Белпол» у жніўні са спасылкаю на крыніцы называў імаверную дату прэзідэнцкіх выбараў — 23 лютага 2025 года.

У выніку Аляксандр Лукашэнка выбраў яшчэ ранейшую. Пра тое, што выбары блізка, сведчылі масіраваная прапагандысцкая кампанія ў апошнія месяцы, павышэнне заробкаў і пенсій, а таксама інтэнсіўныя паездкі Аляксандра Лукашэнкі па краіне, нягледзячы на яго праблемы са здароўем.

Апытанка

Каментары36

  • Андрусь
    23.10.2024
    Пасля таго як самазванец кінў за краты дзесяткі тысяч сваіх апанентаў ён прызначыў сваё пераабрання .
  • Няма ніякіх "выбараў"
    23.10.2024
    Беларускія "дэмСМІ" відаць здалёк: толькі лукашэначкіна свора кажа "выбары", а "дэмСМІ" ужо радыя падхваціць і памнажаць тую хлусню. Але ж магчымасць узяць у двукоссі тое ілжывае слова ў вас ніхто не забіраў. Так і фармуецца грамадская думка, яны прымушаюць вас звыкнуцца з ілжывай думкай. Між тым ніякіх выбараў у Беларусі не было і не будзе
  • Беня
    23.10.2024
    Доживём?

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі30

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць