Грамадства22

200 еўра за паслугу «воіна-інтэрнацыяналіста». Чарга на мяжы з аўто расце, а з ёй і цэннік на хуткі праезд

Чэргі перад адзіным дзейным пасажырскім пунктам пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брэст-Цярэспаль» б'юць рэкорды. Ёсць варыянты прайсці мяжу без доўгага чакання, але цэннік на такія паслугі шалёны.

Фота: av.by

Пра такія паслугі піша av.by.

З 1 кастрычніка ў пунктах пропуску ў эксперыментальным рэжыме пачалі дзейнічаць новыя правілы чакання. Па іх пасля рэгістрацыі транспарту ў сістэме электроннай чаргі больш не трэба стаяць у каляіне на мяжы, можна з'ехаць і вярнуцца ў зону чакання, калі падыдзе ваша чарга.

Новыя правілы чакання звялі на нішто бізнэс гандляроў месцамі ў чарзе. Але іншыя паслугі для хуткага праходжання мяжы не зніклі.

200 еўра за паездку

Згодна з п.6, п.6.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2009 года №70 правам пазачарговага ўезду ў аўтадарожныя пункты пропуску валодаюць, напрыклад, асобы, якія едуць па пасведчаннях удзельніка вайны, а таксама людзі з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў або дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў.

У адмысловых чатах перыядычна шукаюць такіх спадарожнікаў, каб з імі абмінуць зону чакання і наўпрост накіравацца да пункта пропуску без чаргі.

Журналісты дзеля эксперыменту пусцілі па тэматычных групах у месенджарах кліч аб дапамозе ў паскораным праходжанні мяжы. Аб'явы былі апублікаваныя ўвечары. Да раніцы ў «Вайберы» віселі тры запыты на перапіску ад незнаёмых карыстальнікаў з прапановамі па аб'яве.

Адзін з памагатых за сваю паслугу папрасіў $200. Гэта стандартная такса: іншыя папрасілі столькі ж.

На такую «падпрацоўку» людзі, якія маюць права пазачарговага ўезду ў пункт пропуску, гатовыя і з іншага горада прыехаць. Так, адзін з суразмоўцаў удакладніў, што калі трэба перасекчы мяжу найбліжэйшым часам, то ён, на жаль, не паспее даехаць, бо жыве не ў Брэсце.

Удзельнікі тэматычных чатаў адзначаюць, што такога заробку часта не цураюцца, карыстаючыся сваімі законнымі правамі, воіны-інтэрнацыяналісты.

«Трэба было тэрмінова пераехаць мяжу, вісела «аб'ява» ад воіна-інтэрнацыяналіста. Зарадзіў мне 200 еўра да моста! Я толькі спытаў: гэта ў месяц? Перапіска была выдаленая ваяром з хуткасцю палёту кулі АК-47», — піша адзін з карыстальнікаў сеткі.

Варыянт за 50 еўра і 50 рублёў

Ёсць і таннейшыя варыянты хутка перасекчы мяжу.

Такі спосаб падыдзе тым, хто падарожнічае не на асабістым аўто.

Можна падсесці ў машыну да людзей, якія маюць права пазачарговага ўезду ў пункт пропуску. Апошнія, як правіла, загадзя размяшчаюць у чатах інфармацыю пра тое, калі і ў колькі яны плануюць ехаць у ЕС. Цана — 50 еўра за паездку з Брэста да Варшавы.

Не супраць узяць спадарожнікаў за плату і аўтамабілісты, якія не маюць ільгот на мяжы, але ўжо адстаялі чаргу і знаходзяцца ў зоне чакання. Журналістам агучылі цану ў 50 беларускіх рублёў.

Каментары2

  • Не панятна
    01.11.2024
    А такія чэргі з-за чаго? Праз тое, што лукашэнка не выпускае Пачобута? Ці ў чым прычына?
  • Тутэйшы
    01.11.2024
    Вось дзе беларусы збіраюць масавае мерапрыемства без дазволу хунты лукі у Беларусі. Малайцы! Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў9

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў12

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме26

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў9

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць