Грамадства44

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна

«Пашанцавала» на асенніх канікулах дзевяцікласнікам Сольскай сярэдняй школы. Яны наведалі на Акрэсціна прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх.

Дзяцей правялі па спецустанове і распавялі, як жывуць і чым займаюцца дзеці па той бок плота, паведамляе выданне «Светлы шлях».

Сюды трапляюць непаўналетнія, затрыманыя за дробныя правапарушэнні: распіццё спіртных напояў, крадзеж, хуліганства, знаходжання на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння дарослых, а таксама дзеці з нешчаслівых сем'яў, дзеці-сіроты.

Але ёсць і тыя, якія не дасягнулі ўзросту адказнасці (да 14 гадоў).

У прыёмніку-размеркавальніку яны знаходзяцца не больш за месяц, тут чакаюць суда і адпраўкі ў іншыя спецПТВ на перавыхаванне.

У гэтай спецустанове свой распарадак дня: а 8.00 — пад'ём, адбой — а 22.00. З раніцы дзеці вучацца, затым адпачываюць. У дзяцей ёсць кнігі і невялікая бібліятэка.

Бацькам дазволена наведванне дзяцей, можна стэлефаноўвацца з бацькамі па тэлефоне, калі дзеці гэта заслужылі. А таксама бацькі могуць дасылаць перадачы для сваіх дзяцей.

«У памяшканнях стаяць відэакамеры. Дзвярэй няма, але ёсць краты — быццам напамін пра турму. Пабываўшы ў такім месцы, я думаю, што некаторыя задумаліся і зрабілі ці зробяць выснову для сябе: дзе лепш — тут ці там?» — задаецца пытаннем карэспандэнт «Светлага шляху».

Каментары4

  • Ганьба
    01.11.2024
    Лагічна. Отпрыскам хатаскрайнікаў паказалі, куды яны трапяць пры спробе пакінуць сваё месца ў харчовым ланцугу.
  • Ёсік
    01.11.2024
    А шчэ можна замест крыжоў на ўездах у вёскі, гарады, мястэчкі розныя, усталяваць шыбеніцы. Не абс.рыцеся толькі, бараніцелі старога псіхічна хворага мужыка.
  • даведка
    01.11.2024
    Здесь серьёзная недоработка власти, что детей приходится возить в Минск... В Сморгони должен быть свой собственный приёмник-распределитель, которым будут гордиться, для чего вполне сгодится замок бывшей душегубки в Жодишках.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю96

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць