Надвор'е11

Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

Сіноптык Дзмітрый Рабаў сказаў, што лістапад будзе самым непрыемным месяцам восені 2024 у Беларусі. 

Нягледзячы на песімістычны прагноз на лістапад агулам, наступны тыдзень будзе не такі сумным. Ападкаў на працягу наступнага тыдня стане менш, а тэмпература паветра павысіцца, расказаў пра надвор'е ў Беларусі з 4 па 10 лістапада сіноптык Дзмітрый Рабаў. 

Кароткачасовы дождж і мокры снег пройдуць па паўночным усходзе краіны 4 лістапада. Месцамі згусцяцца туманы. Не выключана ўзмацненне ветру. Ноччу будзе ад -3 да +3 °C. Днём у панядзелак прагназуецца +1…+8°C, у аўторак максімальная тэмпература будзе на адзін градус ніжэйшая.

У сераду месцамі магчымы слабыя кароткачасовыя ападкі. На ўсходзе можа быць слабы галалёд. Уначы будзе каля нуля, днём — ад +3 ° C на ўсходзе краіны да +11 ° C на захадзе.

У чацвер ападкі малаверагодныя. У начны час стане цяплей — +2 … +7 °C. Днём — +9 … +12 °С. У пятніцу будзе +6…+10°C.

У суботу і нядзелю на большай частцы Беларусі ападкаў не прадбачыцца. Па начах чакаецца да +6°С, днём 9 і 10 лістапада — да +11°С.

У канца месяца светлавы дзень, скараціўшыся прыкладна на паўтары гадзіны, складзе каля васьмі гадзін. Зменшыцца і колькасць сонечных дзён, а дзён з ападкамі чакаецца ад 16 да 20.

— Будуць усё часцей выпадаць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, з парывамі ветру, — сказаў Рабаў.

— Па ўсяму, лістапад будзе самым непрыемным месяцам гэтай восені. З-за частых непагодлівых цыклонаў і хуткай змены атмасферных працэсаў надвор'е стане вельмі няўстойлівым, што можа прывесці да экстрэмальных з'яў надвор'я, — дадаў Рабаў.

Каментары1

  • Жвір
    03.11.2024
    Я ўжо праверыў, будзе цяплей, чым цяпер. Маразы не сьпяшаюцца, у лесе ў шырокай прапанове асеньнія грыбы, мае любімыя.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць