Здарэнні22

Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса. Забрала ўлоў, кілбасу і нават шашлык

Павучальная гісторыя адбылася з беларускімі рыбакамі на рацэ Прыпяць паблізу аграгарадка Барбароў.

Вылічыць зладзюжку рыбаловам атрымалася толькі на наступную ноч, ім аказалася прыручаная іншымі рыбакамі ліса. Рудая шэльма зноў прыйшла ў лагер да людзей і пачала праводзіць агляд іх рэчаў. Але чарговы раз абкрасці аматараў рыбнай лоўлі лісе не ўдалося — яе начная вылазка была раскрытая, піша fishingby.com. 

«Тры дні стаялі на Барбарове. Знікла рыба з садка, шашлык 2 кг, палка кілбасы, ну і па дробязі яшчэ ўсякае. Не баіцца нічога», — распавёў з усмешкай адзін з рыбакоў.

Лісы і норкі даволі часта абкрадаюць рыбаловаў, але ў такіх іх паводзінах звычайна вінаватыя самі людзі, прывучылі звера да падачак. Разумеючы, што паблізу «двухногіх» можна пажывіцца чымсьці смачным, ліса паступова губляе страх перад чалавекам, з прычыны чаго і адбываюцца такія інцыдэнты з крадзяжом рыбы і харчовых запасаў.

Каментары2

  • Andrew
    11.11.2024
    Пить надо было меньше рыбакам😁
  • Жвір
    11.11.2024
    Ага, і палку кілбасы, і 2 кг. шашлыка,...і дзьве пляшкі (пішы тры!) кан'яка...
    Трындуны. Ліса можа й набліжалася да іх, але й толькі.
    Прабухáлі тры дні, а дома трэба ж нешта жонкам у вушы надзьмуць, а то не павераць, што й на рыбалцы былі...

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць