Грамадства99

Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь

Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 420, якім мяняюцца правілы палявання.

Указам дазваляецца паляванне на мядзведзя і рысь у асаблівым рэжыме — на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Дадзенае рашэнне прынята, паколькі колькасць гэтых жывёл значна ўзрасла і мае патрэбу ў рэгуляванні, піша Белта. 

Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

Гэта рашэнне лабіравала Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў і асабіста ягоны кіраўнік, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён ужо некалькі гадоў праводзіць настойлівую кампанію за выключэнне з Чырвонай кнігі і ўключэнне ў лік паляўнічых відаў на тэрыторыі Беларусі бурага мядзведзя і рысі

Таксама Шуневіч выказваўся за тое, каб пачаць паляваць на буслоў, журавоў і лебедзяў.

Каментары9

  • "Последний живущий на свободе зубр был убит в Беловежской пуще лесничим ..в 1921 году"
    18.11.2024
    "на падставе планаў кіравання папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі"
    а на самай справе? ліцэнзіі на адстрэл будуць прадаваць
    чарговая крыніца даходу
  • Андрусь
    18.11.2024
    Заўжды кажу, што паляўнічыя - гэта людзі з псіхічнымі разладамі, аналагічнымі псіхічным разладам маньякаў. І вось вам красамоўнае пацверджанне - аказваецца шматгадовы кіраўнік МУС, пад кіраўніцтвам якога катавалі беларусаў, калі гэта яшчэ не было афіцыйна дазволена адменай дзеяння законаў - паляўнічы.
    Ну які нармальны чалавек так будзе прагнуць забіць мядзведзя ці бусла, зубра ці лебедзя, рысь ці журава, каб аж пралабіяваць права на такія забойствы ў дыктатара, якому чым больш у Беларусі кагосьці пазабіваюць (хоць зуброў з медзвядзямі, хоць мастакоў на Плошчы Пераменаў ці ў Гарадзенскай турме), тым лепш?! Тут жа відавочныя псіхічныя дэвіяцыі - прага забіваць. Нездарма, сярод МУСароў вельмі высокі адсотак паляўнічых.
  • Плюсы незалежнасьці
    18.11.2024
    У маім дзяцінсьве у гады ссср у нашых мясьцінах Мінскай вобласьці уся прырода была вынішчана. Зрэдку зайца зімою ўбачыш, а мядзьведзя, ваўка, рысь, бабра, лісу, рака у рэчцы…. Я ніколі не бачыў , гэта былі нейкія міфічныя жывёлы з кніжак. У 78 годзе мне пашэнціла пабываць у Польшчы і я малы не мог надзівіцца, што паўсюль на палях скача шмат зайцаў… я не мог паверыць , што за дзень можна пабачыць 1-2 дзясяткі зайцаў… і гэта была савецкая зачуханая тады, але незалежная Польшча. Паўсюль былі відаць гэтыя добрыя знакі незалежнай хоць і савецкай краіны. Людзі жылі лепш, маладыя палякі не гінулі ў чужой вайне Аўгана, адбудаваныя гістарычныя помнікі, свая мова, сьцяг, герб, жывая прырода. Зарас Беларусь , як быццам Польшча ў канцы 70х , нават гэтая цяжкая дрыготкая незалежнасьць дала шмат плюсаў… ў тым ліку беларусы не ўдзельнічаюць у чужых войнах і … прырода ажыла…

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць