Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок
Грузінская паліцыя раніцай у аўторак разагнала акцыю апазіцыі, якая пратэставала супраць, як яны лічаць, фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў, і ліквідавала намётавы гарадок пратэстоўцаў у цэнтры Тбілісі, піша Бі-бі-сі.

Намётавы гарадок з'явіўся каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на пачатку праспекта Чаўчавадзе ў цэнтры сталіцы Грузіі ў нядзелю пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў.
Як паведамляе грузінская прэса, паліцыя прывезла вадамёты і прад'явіла пратэстоўцам ультыматум: разабраць гарадок на працягу 15 хвілін. Пасля гэтага тэрміну гарадок быў хутка знесены паліцыяй.
Папярэдне Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі выпусціла заяву, у якой апраўдвае разгром акцыі пратэсту тым, што яе ўдзельнікі перакрылі праспект Чаўчавадзе, тым самым парушыўшы права грамадзян на свабодны праезд.
Згодна з афіцыйнымі вынікамі выбараў 26 кастрычніка, большасць месцаў у парламенце атрымала правячая партыя «Грузінская мара», якую апазіцыя абвінавачвае ў прарасійскай і антыдэмакратычнай палітыцы. Апазіцыя не прызнае вынікі выбараў, сцвярджаючы, што ўлады іх падтасавалі.
-
Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды
-
Трамп заявіў, што ЗША не будуць удзельнічаць у саміце G20 у ПАР
-
ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам
Каментары