Здароўе33

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?

Лічыцца, што магній дапамагае пры мігрэнях, дэпрэсіі, высокім крывяным ціску, праблемах са сном. Але наколькі гэта навукова даказана і чым можа быць небяспечны некантраляваны прыём гэтага мікраэлементу?

Magnesium Магній Магний

Магній — жыццёва важны элемент, які знаходзіцца ва ўсіх тканках арганізма і неабходны для нармальнага функцыянавання клетак. Ён удзельнічае ў большасці рэакцый абмену рэчываў, у рэгуляцыі перадачы нервовых імпульсаў і ў скарачэнні мышцаў. Магній таксама прадухіляе спазмы і садзейнічае кровазвароту. Аксід і солі магнію традыцыйна ўжываюцца ў медыцыне ў кардыялогіі, неўралогіі і гастраэнтэралогіі.

Дэфіцыт магнію назіраецца пры артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробе сэрца, цукровым дыябеце, інсульце, сардэчнай недастатковасці. Яго раннімі прыкметамі з'яўляецца млоснасць, агульная стомленасць, страта апетыту.

Доказы эфектыўнасці

Як піша The New York Times, вынікі асобных дастаткова абмежаваных даследаванняў сведчаць пра станоўчы эфект прыёму магнію пры пэўных станах.

Так, некалькі невялікіх клінічных даследаванняў засведчылі, што рэгулярны прыём гэтага мінералу (каля 600 мг у дзень) можа дапамагчы знізіць частату галаўных боляў пры мігрэнях.

Некалькі даследаванняў, у якіх узялі ўдзел 151 чалавек ва ўзросце ад 50 гадоў і старэйшых, прадэманстравалі, што тыя з іх, хто прымаў ад 320 да 729 міліграмаў магнію ў дзень, засыналі прыкладна на 17 хвілін хутчэй за тых, хто прымаў плацэба. Аднак незразумела, ці паўплываў гэты мінерал на якасць сну і яго працягласць.

Агляды вынікаў сямі невялікіх клінічных выпрабаванняў 2023 года і даследаванняў, праведзеных у 2024 годзе, паказалі, што дабаўкі магнію могуць паменшыць сімптомы дэпрэсіі і трывожнасці.

Іншыя кароткатэрміновыя даследаванні паказалі, што магній здольны зніжаць крывяны ціск у людзей з гіпертаніяй, а ў людзей з дыябетам 2 тыпу ён можа дапамагчы знізіць узровень цукру ў крыві і паказчыкі рэзістэнтнасці да інсуліну.

Аднак, нягледзячы на ​​гэтыя патэнцыйныя перавагі, недастаткова даных, каб сцвярджаць, што магній можа прадухіліць такія захворванні, як дыябет ці сардэчна-сасудзістыя хваробы.

Высновы, атрыманыя падчас двух іншых невялікіх кароткатэрміновых даследаванняў, дазволілі экспертам у 2023 годзе заявіць, што дабаўкі магнію могуць дапамагчы пры хранічных запорах.

Спецыялісты звяртаюць увагу на тое, што ўсе станоўчыя эфекты былі заўважныя пры правядзенні дастаткова абмежаваных па колькасці ўдзельнікаў і часе даследаванняў. Гэта не дазваляе з поўнай упэўненасцю рэкамендаваць дабаўкі з магніем як эфектыўны сродак у прадухіленні розных парушэнняў здароўя ці іх прафілактыкі.

Чым небяспечныя дабаўкі з магніем

Калі ж вы ўсё ж такі лічыце, што лепш прымаць дабаўкі з магніем, то спецыялісты звяртаюць увагу, што некаторыя з іх (аксід магнію, хларыд магнію, глюканат магнію, сульфат магнію) могуць выклікаць непрыемныя пабочныя эфекты: панос, ванітаванне, спазмы ў жываце.

Дактары таксама звяртаюць увагу, што дабаўкі з магніем могуць перашкаджаць прыёму некаторых лекаў, у тым ліку антыбіётыкаў і сродкаў ад остэапарозу. А больш высокія дозы могуць быць небяспечнымі для людзей з хваробамі нырак.

Таму перад пачаткам прыёму дабавак з магніем (як і іншых біядабавак) лепш за ўсё пракансультавацца з доктарам.

Па словах экспертаў, значна лепш за прыём дабавак з магніем — проста разнастайна есці. Многа магнію ў арэхах, гарбузовым насенні, кунжуце, насенні лёну, ліставой зеляніне, бабах, цэльназерневых прадуктах.

Каментары3

  • Валенты
    21.11.2024
    Магній - мінерал? Нечакана! ))
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.11.2024
    Дарэчы, аксід магнію амаль не засвоевацца і яго кідаюць у найдзешавейшыя бады
  • Валентны
    22.11.2024
    Валенты, і мне адразу ў вочы кінулася. Ну а што зробіш: рэчыва, элемент, мінерал, — спажыўцу ўсё адно, it's got electrolytes.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га23

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай42

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»89

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га23

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць