Здароўе33

Кітайскія дактары заявілі, што ўпершыню вылечылі хворага на дыябет

Гаворка пакуль толькі дыябет аднаго з тыпаў. І тым не менш, як гэта ў іх выйшла?

Фота: vecteezy

Як піша выданне Daily Mail, група вучоных з Шанхая распрацавала тэрапію, якая дапамагла 59-гадоваму пацыенту, які пакутаваў на дыябет 2 тыпу, паспяхова пазбавіцца хваробы. У гэтым ім дапамагла трансплантацыя ствалавых клетак.

Сваім поспехам вучоныя падзяліліся ў артыкуле, што апублікаваны ў часопісе Cell Discovery.

Эксперыментальнае лячэнне складалася са стварэння штучнай версіі клетак падстраўнікавай залозы, якія выпрацоўваюць інсулін і кантралююць узровень цукру ў крыві.

Вядома, што мужчына пакутаваў на дыябет 2 тыпу на працягу 25 гадоў, і яго стан толькі пагаршалася. У мужчыны была высокая рызыка смяротных ускладненняў, і яму патрабавалася некалькі ін'екцый інсуліну кожны дзень, каб не дапусціць падзення ў дыябетычную каму.

Для таго, каб прывесці пацыента ў стан рэмісіі, у лячэнні былі выкарыстаны ствалавыя клеткі, якія ўяўляюць сабой клеткі «чыстага ліста». Іх можна перапраграмаваць у розныя тыпы клетак, якія неабходныя арганізму для функцыянавання, напрыклад, у тканіны мозгу, цягліц, нырак ці нават падстраўнікавай залозы.

Кітайскія лекары выкарысталі новы хімічны кактэйль, які дазваляе ператварыць ствалавыя клеткі пацыента ў клеткі падстраўнікавай залозы, якія выпрацоўваюць інсулін, які паведамляе арганізму, калі трэба атрымліваць цукар з ежы для атрымання энергіі.

Як вядома, у дыябетыкаў падстраўнікавая залоза не выпрацоўвае дастаткова інсуліну для рэгулявання ўзроўню цукру ў крыві. Занадта шмат ці занадта мала цукру ў ёй можа прывесці да пашкоджання нерваў, нырак, сардэчных захворванняў і іншых парушэнняў здароўя.

Даследчыкі выказалі здагадку, што калі імплантаваць новыя, вырашчаныя ў лабараторыі клеткі, здольныя выпрацоўваць інсулін, пацыент можа зноў пачаць выпрацоўваць і свой уласны.

Здагадка аказалася вернай. Як паведамляецца, пацыенту ў 2021 годзе была праведзена наватарская трансплантацыя ствалавых клетак, і з 2022 года ён не прымае лекаў.

Аўтары адзначаюць, што іх метад яшчэ трэба будзе праверыць на большай колькасці людзей. Існуе верагоднасць таго, што ён будзе працаваць толькі для лячэння дыябету другога тыпу. Дыябетыкам першага тыпу, падстраўнікавая залоза якіх падвяргаецца ўздзеянню з боку імуннай сістэмы, можа быць цяжэй выкарыстоўваць гэтае лячэнне, таму што іх імунная сістэма можа адхіляць новыя імплантаваныя клеткі.

Аднак аўтары ўпэўненыя, што ў будучыні прапанаваная тэрапія можа «вызваліць пацыентаў ад цяжару лекаў, палепшыць здароўе і якасць жыцця і скараціць выдаткі на ахову здароўя».

Каментары3

  • Ну не богвесь якія дасягненні
    28.05.2024
    Другі тып ужо даўно навучыліся пераводзіць у стан рэміссіі ў ЗША, фокус вылячыць першы тып.
  • недурны чытальнік
    28.05.2024
    Журналістам абы напісаць... А пра 3-і (прамежкавы) дыябет забыліся? Гэдак званы дыябет 2-га тыпу гэта абжорства, якое імгненна лечыцца нармалізацыяй спажывання вуглеводаў. Калі ж арганізм спажывае замнога вуглеводаў, то ўключаецца абаронны механізм ад вуглеводнага атручвання праз інсулінарэзістэнтнасць, а таму даўкі інсуліна гэта лячэнне сімптомаў а не прычыны [атручвання]. А вось ёсць яшчэ павольны аўтаімунны дыябет LADA 1.5, які рэдкі, але на пачатку па сімптомах нагадвае абжорства - і можа ў таго пацыента ён і быў, а таму [толькі] ствалавыя клеткі дапамаглі?
  • А
    03.06.2024
    О да, диванные знатоки медицины повылазили *facepalm*

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

У ЗША бяздомны мужчына забіў 23-гадовую ўкраінскую мастачку і мадэль5

Археолагі пастарылі Менск на 70 гадоў4

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?17

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара37

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць