Грамадства11

Mark Formelle выпусціла калекцыю на балотную тэматыку

Кампанія Mark Formelle днямі выпусціла новую калекцыю адзення. Яна атрымала назву «Планета El'nya» і, як заявілі ў кампаніі парталу Telegraf.news, пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся «ўнікальнымі і загадкавымі краявідамі самага знакамітага балота Беларусі» — Ельні.

У капсульнай калекцыі прадстаўленыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі для дзяцей, жанчын і мужчын, аздобленыя прынтамі птушак у палёце.

Дызайн адзення, як мяркуе вытворца, адлюстроўвае «касмічную магію» і «іншапланетную атмасферу» беларускага заказніка і сімвалізуе «адзінства з дзікай прыродай».

З такім жа самым пасылам была абраная колерная гама калекцыі:

  • глыбокі цёмна-зялёны колер, па задумцы стваральнікаў, сімвалізуе зямлю, пакрытую мохам,
  • высакародны шэры — містычныя туманы,
  • вытанчаны сіні — водныя прасторы,
  • цёмна-чырвоны — журавіны, якія растуць восенню на балотах.

Новая калекцыя адзення ўжо паступіла ў крамы Mark Formelle, уключаючы фірмовую анлайн-краму.

Цэны на новую калекцыю — у звычайным дыяпазоне вытворцы:

  • жаночая талстоўка аверсайз абыйдзецца ў 79,99 рубля,
  • мужчынскае худзі — у 99,99 рубля,
  • мужчынскія штаны — 84,99 рубля,
  • жаночыя штаны — 59,99 рубля,
  • дзіцячыя світшоты — 32,99-34,99 рубля,
  • футболкі — ад 17,99 рубля.

Ельня — адзін з найбуйнейшых балотных масіваў Беларусі, комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі. На яго тэрыторыі ў 1968 годзе быў створаны рэспубліканскі заказнік «Ельня», які ахоплівае Мёрскі і Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці. На гэты момант пад заказнік аддадзена больш за 25 тыс. гектараў балот.

Каментары1

  • Мх
    29.11.2024
    А вось і антыпрыклад. "Планета Jelnia", але напісалі на трансліце.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

Афганістан зазывае ў краіну замежных турыстаў ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей4

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з дарадцам Вэнса13

Мэр латвійскага горада атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне4

Коля Лукашэнка па рашэнні бацькі працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю16

Чалавек з Беларусі з лесвіцай пералез цераз агароджу на мяжы і папрасіў прытулку ў Літве2

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць9

У Смаргонскім раёне прыбралі надпіс з мемарыяла, пазбавіўшы яго сэнсу6

У Мінску з’явіўся «Сад вершаў» — літаратурны аазіс для ўсёй сям’і3

З'явілася новае сведчанне пабудовы расіянамі сакрэтнай ядзернай базы ў Асіповічах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць