Вайна44

У расійскім палоне загінуў мэр украінскага горада. Ён фактычна памяняў сваё жыццё на жыцці рабочых

«2 гады і 8 месяцаў ён знаходзіўся ў палоне ў акупантаў і быў закатаваны», — напісаў у тэлеграме старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

У расійскім палоне памёр мэр горада Днепраруднае Запарожскай вобласці Яўген Мацвееў, піша «Настоящее время».

Мацвеева тройчы абіралі кіраўніком Днепраруднага. На гэтай пасадзе ён сустрэў поўнамаштабнае ўварванне. У канцы лютага 2022 года расійскія вайскоўцы захапілі горад, а 13 сакавіка Мацвееву паведамілі па тэлефоне пра тое, што расійскія вайскоўцы затрымалі аўтобус з работнікамі Запарожскага жалезаруднага камбіната.

Кіраўнік Днепраруднага выехаў на месца, і ў выніку рабочых адпусцілі, а яго самога захапілі ў палон.

Далейшы лёс Мацвеева да апошняга часу быў невядомы. Ён знаходзіўся ў палоне два гады і восем месяцаў, яго цела вярнулі Украіне падчас апошняга абмену.

«2 гады і 8 месяцаў ён знаходзіўся ў палоне ў акупантаў і быў закатаваны», — напісаў у тэлеграме старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Каментары4

  • ну чаму ж...
    04.12.2024
    «От своего имени от имени мужской части команды НАУ — мы готовы на обмен, но у нас есть условие. Мы готовы провести обмен Павла Латушко и мужской части команды НАУ — но на всех политзаключенных Беларуси», — сказал Павел Латушко - былы прызначэнец з дыктатарскай вертыкалі
  • Янка
    04.12.2024
    ну чаму ж..., Латушку ніколі не прызначалі на абіраемыя пасады. А на тых пасадах, якія ён займаў - ён працаваў годна і дзеля інтарэсаў Беларусі, а не Лукашэнкі. У тым ліку на пасадзе дырэктара Купалаўскага Тэатра
  • ну чаму ж...
    04.12.2024
    "Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил министром культуры Павла Латушко. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства." (29 декабря 2010)
    "Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил Павла Латушко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при ЮНЕСКО по совместительству." (16 ноября 2012)
    "Павел Латушко сегодня назначен генеральным директором Национального академического театра имени Янки Купалы, сообщили корреспонденту БЕЛТА в Министерстве культуры." (06 марта 2019)

    Янка, маніць не сорамна? і можна падрабязней пра яго самаадданую працу (не на лукашэнку і сябе любімага), а менавіта дзеля інтарэсаў Беларусі, як сказалі?

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць