Грамадства22

У Мазыры будуць судзіць за карупцыю былых членаў антыкарупцыйных камісій

У Гомельскім абласным судзе на наступным тыдні пачнуцца адразу два суды, звязаныя з прадпрыемствам-банкрутам ААТ «Мазырпрамбуд», піша «Флагшток», адзначаючы цікавыя нюансы.

ААТ «Мазырпрамбуд». Фота: Карты Google

Першы працэс — чарговы суд аб банкруцтве ААТ «Мазырпрамбуд». Другі — крымінальны працэс над ранейшымі кіраўнікамі прадпрыемства: Алегам Фельдманам (былы намеснік начальніка службы забеспячэння і маркетынгу), Аляксандрам Пухнарэвічам (былы начальнік упраўлення бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці, фінансаў і крэдыту) і Максімам Цімошыным.

Характэрна, што Фельдман і Цімошын раней уваходзілі ў склад створаных на прадпрыемстве антыкарупцыйных камісій.

Старонка Алега Фельдмана — былога намесніка начальніка службы забеспячэння і маркетынгу

Будаўнікоў абвінавачваюць у дачы і атрыманні хабараў з абцяжарваючымі абставінамі (ч. 2 арт. 430 «Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асоб паводле папярэдняй змовы, альбо ў значнай суме» і ч. 2 арт. 431 «Даванне хабару паўторна, альбо ў значнай суме, альбо з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў» КК РБ). Максімальная санкцыя па гэтых артыкулах — 5 гадоў пазбаўлення волі.

ААТ «Мазырпрамбуд» з 2017 года знаходзіцца ў стане банкруцтва, увесь гэты час дзяржава спрабуе выратаваць прадпрыемства рэжымам санацыі. Для выплаты даўгоў будаўнікі распрадаюць сваю маёмасць і эканомяць на заробках (у сярэднім яны ніжэйшыя за прапановы па рынку працы).

Сёлета для падтрымкі дзяржава даручыла «Мазырпрамбуду» завяршэнне буйнога даўгабуда — аздараўленчага цэнтра «Палессе-Арэна» ў Мазыры.

Каментары2

  • Штольц
    14.12.2024
    Начинать надо от самого корня - есть такой дед, он еще с ранних 90х был в антикоррупционных комиссиях...
  • Бывалы
    14.12.2024
    Прям какой-то круговорот коррупционеров в сосуде. Не зря же говорят что рыба гниет с головы. Если во главе страны олигарх, то и на местах будут аналогичные барыги.

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА3

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць