Грамадства1010

Мужа першага віцэ-мэра Мінска сфатаграфавалі са свежай газетай, каб даказаць, што інфармацыя пра яго арышт — фэйк. Непераканаўча — вось чаму

Дзяржаўная прапаганда адрэагавала на артыкул у «Нашай Ніве» пра арышт Алега Сахно, былога кіраўніка холдынга «Белфармпрам» і мужа Надзеі Лазарэвіч, першага віцэ-мэра Мінска.

Фота Лазарэвіч з мужам, апублікаванае ў праўладных тэлеграм-каналах

Паводле нашай інфармацыі, некалькі месяцаў таму Сахно трапіў у СІЗА. Прычына невядомая — магчыма, па абвінавачванні ў карупцыі (пасаду кіраўніка ў «Белфармпраме» Сахно ўжо не займае). Прыходзілі і да Лазарэвіч, але ці яе затрымлівалі — невядома, а, калі і так, яе затрыманне, імаверна, не доўжылася больш за тры дні. Пасля гэтага чыноўніца вярнулася на працу.

Сілавыя ведамствы не паведамлялі пра тое, што да пары ўзніклі нейкія прэтэнзіі — але гэта тыповая з’ява ў сённяшняй Беларусі. Вельмі часта пра арышты топ-чыноўнікаў абвяшчаецца, толькі калі справа даходзіць да суда. Напрыклад, пра тое, што колішні памочнік Ігар Брыло знаходзіцца за кратамі, дзяржаўныя СМІ так і не паведамілі — хоць яго арышт адбыўся ўжо год таму.

(Брыло дзяржсмі згадвалі толькі ўскосна. На нарадзе ў чэрвені Лукашэнка казаў: «Пра Брыло шмат чулі. Не буду нагадваць і паўтараць. Прыцягнутыя на сёння тры дзясяткі чалавек»).

У якасці абвяржэння інфармацыі «НН» прапагандысты апублікавалі здымак Надзеі Лазарэвіч і Алега Сахно, якія пазіруюць са свежым нумарам «СБ. Беларусь сегодня» ў руках. Прычым Сахно названы «намеснікам гендырэктара прыватнага прадпрыемства».

«Фота зроблена толькі што: сужэнцы Лазарэвіч і Сахно ў кабінеце з газетай за 15 лістапада 2024 года», — напісалі ў дзясятках пралукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў.

На здымку сапраўды яны. Але што гэта за кабінет? Па інтэр’еры пазнаць складана. Можна ўбачыць ліяны, уласцівыя прыёмным чыноўнікаў, а таксама адлюстраванне квадратнай лямпы асвятлення з нацяжной столі.

З улікам таго, што ў Лазарэвіч сёння працоўны дзень, можна выказаць здагадку, што Сахно прыехаў (ці яго прывезлі?) на працу да жонкі.

Выгляд у Сахно незвычайны. У адрозненне ад жонкі, ён зусім не ўсміхаецца, сядзіць, утаропіўшыся ў газету. Зрэшты, час у зняволенні можа адбіцца на чалавеку па-рознаму.

Адметна, што тэлеграм-акаўнт Сахно па-ранейшаму афлайн — з 19 чэрвеня 2024 года. Ці можа быць, што мужа топ-чыноўніцы цяпер ці раней перавялі пад хатні арышт з забаронай карыстацца інтэрнэтам і камунікаваць з людзьмі? Цалкам магчыма.

Для знаёмых Сахно публікацыя яго фота стала здзіўленнем. Яны не чулі пра яго вызваленне — калі яно насамрэч адбылося. 

Ці абвяргае здымак той факт, што Сахно знаходзіўся за кратамі? І не пацвярджае, і не абвяргае.

Мы па-ранейшаму ўпэўненыя ў інфармацыі ад сваіх крыніц. Мы разумеем, што яны рызыкуюць, дзелячыся важнымі звесткамі з грамадствам. Існуе рызыка памылак, бо інфармацыю правяраць складана. Аднак у праўдзівасці менавіта гэтай гісторыі мы цалкам упэўненыя. Сахно арыштоўвалі.

Каментары10

  • Meat`n`ković
    15.11.2024
    Так нам его пожалеть может еще?
  • даведка
    15.11.2024
    Судя по характерному интерьеру комнаты для свиданий и чёрному цвету робы, мужа Надежды Лазаревич могли уже успеть осудить и этапировать в колонию либо в одно из исправительных учреждений открытого типа (ИУОТ) г. Минска.
  • даведка
    15.11.2024
    Высокопоставленных депутатов и чиновников из кадрового реестра Лукашенко принято отпускать из изолятора перед значимыми политическими событиями с участием первого лица, как это было в случае с генеральным директором «Коммунарки» Сергеем Анюховским, у которого закончились полномочия члена Совета Республики, но начались полномочия делегата ВНС, из-за чего пришлось выпустить для участия в съезда ВНС с участием Лукашенко, или 1-ю вице-мэрку Надежду Лазаревич, которую пришлось отпустить для участия в торжественном собрании по поводу тридцатилетия президентства Лукашенко, где она сразу же в знак благодарность за это благополучно и заснула сном спящей красавицы...

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам5

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць