Эканоміка

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

У Мінску прадаюць будаўнічы рынак «Уручча». Гэта адна з самых буйных спецыялізаваных профільных гандлёвых пляцовак у горадзе, дзе можна набыць усё для будаўніцтва і рамонту. Інфармацыя пра продаж з'явілася на сайце кампаніі «Сільван-Інвест», піша Office Life.

Фота: «Сільван-Інвест»

Першапачаткова будаўнічы рынак «Уручча» належаў кампаніі «Растэм» бізнэсмена Юрыя Авяр'янава. У 2022 годзе яго купіла кампанія «Ларгапорт Інвест». Цяпер рынак зноў выставілі на продаж.

Ён размешчаны недалёка ад станцыі метро «Уручча». Плошча капітальных будынкаў — 7125 квадратных метраў, плошча павільёнаў — 12 тыс. «квадратаў». Плошча зямельнага ўчастка — 7, 7327 га. Побач з рынкам ёсць дзве аўтастаянкі на 370 машына-месцаў.

За аб'ект хочуць $7 млн. Кошт «квадрата» — $982,46. У аб'яве сказана, што ўсе аб'екты рынку гатовыя да эксплуатацыі і адпавядаюць неабходным патрабаванням.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць