Грамадства22

У студзені пенсіі і дапамогі ў Беларусі выплацяць датэрмінова

Грошы пенсіянеры атрымаюць яшчэ да праваслаўнага Раства.

Пра гэта паведамляе «Белпошта». 

Справа ў тым, што 7 студзеня будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні. Атрымаць грошы ў аб’ектах паштовай сувязі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска можна будзе ўжо з 4 студзеня.

У аддзяленнях пошты ў Гомелі і Гродне пенсіі і дапамогі выплацяць 6 студзеня.

Пенсіі праз пошту

З 1 ліпеня 2024 года пенсіі ў Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах выплачваюцца ў большасці выпадкаў праз банкі.

Права атрымліваць іх праз пошту па жаданні захавалася толькі для пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II групы, грамадзян, якія не маюць пашпарта па рэлігійных перакананнях (пры наяўнасці спецыяльнага заключэння, што пацвярджае асобу).

Правілы таксама не змяніліся для тых, хто пражывае ў сельскай мясцовасці.

З 1 студзеня 2025 года ўказам уводзяцца дадатковыя катэгорыі пенсіянераў, якія змогуць атрымліваць выплаты на пошце, у тым ліку з дастаўкай на дом.

Сярод іх:

  • інваліды III групы;
  • асобы з абмежаванай здольнасцю да самастойнага перамяшчэння;
  • асобы, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па яго доглядзе;
  • пенсіянеры, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту да 1 студзеня 2025 года;
  • асобы, зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам I групы, які атрымлівае пенсію на пошце.

Іншыя катэгорыі пенсіянераў пры жаданні таксама змогуць перавесці выплаты з банка на пошту. Аднак пры ўмове аплаты паслуг пошты па ўсталяваных тарыфах за дастаўку пенсій.

Каментары2

  • як заўседы
    29.12.2024
    Ніхто не падумаў, як пінсіянеры будуць жыць на сваю вялізную пенсію больш за месяц...
  • устрыманы
    29.12.2024
    як заўседы, няма чаго адразу яе траціць!

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?7

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі15

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»21

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага61

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?7

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць