Грамадства33

Беларусы выказалі найбольшую ахвоту наведваць тысячагадовы іспанскі замак

Беларусы сталі ў 2024 годзе лідарамі па колькасці замежных турыстаў, якія зарэгістраваліся пры наведванні замка Тарыха ў аднайменным іспанскім горадзе, размешчаным у правінцыі Гвадалахара аўтаномнай супольнасці Кастылія-ла-Манча, заўважыў сайт «Беларусь и мир».

Замак Тарыха. Фота: старонка Цэнтра па садзейнічанні турызму ў фэйсбуку

Пра гэта паведаміў Цэнтр па садзейнічанні турызму правінцыі Гвадалахара, які цяпер месціцца акурат у гэтым замку, пабудаваным рыцарамі-тампліерамі ў XI стагоддзі.

Усяго за год цэнтрам было зарэгістравана 25 584 наведвальнікі замка. З іх не былі іспанцамі 454 чалавекі з 41 дзяржавы Еўропы, Амерыкі, Азіі і Афрыкі.

Больш за ўсё дапытлівых турыстаў аказалася менавіта з Беларусі — 48 чалавек, ці 10,57% ад агульнай колькасці. Зусім трошкі ад нашых суайчыннікаў адсталі госці з ЗША, якіх прыязджала 46 чалавек, ці 10,13%.

Далей у гэтым рэйтынгу ідуць брытанцы (37 турыстаў, ці 8,14%), французы (32 турысты, ці 7,04%) і палякі (26 турыстаў, ці 5,72%).

Каментары3

  • El Turista
    11.01.2025
    У беларускі аўтобус болей людзей ўлазіць чым у амерыканскі.
  • Woodoo Cult
    12.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Шозана
    12.01.2025
    Аж цэлых 48 чалавек... Поўны аншлаг! :) Пасаромеліся б такую фігню выкладаць.

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Прылепін: Могілкі ва ўсіх нашых гарадах сталі вялізныя13

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС64

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць