Свет11

Апублікаваны спіс закладнікаў для першага этапу ўгоды з ХАМАС

У Ізраілі апублікаваны спіс 33 закладнікаў, якіх павінны вызваліць на першым этапе пагаднення аб спыненні агню з палесцінскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і ЕС, піша Радыё Свабода.

Фота: Fatima Shbair / AP

У спісе ёсць імёны сям'і Бібасаў з кібуца Нір-Оз — у закладнікі была захоплена сямейная пара з дзецьмі, малодшаму з якіх на момант нападу джыхадыстаў было дзевяць месяцаў. Кфір Бібас з'яўляецца самым малодшым закладнікам.

У спісе таксама знаходзіцца імя Аляксандра Труфанава. У яго, акрамя ізраільскага, ёсць расійскае грамадзянства. Відэаролікі з Труфанавым некалькі разоў публікавала групоўка «Ісламскі джыхад», прызнаная тэрарыстычнай у ЗША, Еўразвязе, Расеі і шэрагу іншых краін.

Спіс не адлюстроўвае парадак вызвалення захопленых джыхадыстамі закладнікаў і не паказвае іх стан. Ізраіль мяркуе, што большасць з іх жывыя.

Заявы з імёнамі вызваленых у ходзе здзелкі будзе публікаваць канцылярыя прэм'ер-міністра.

У выніку нападу ісламісцкіх груповак на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года ў закладнікі былі захопленыя і вывезеныя ў сектар Газа каля 250 чалавек. Частку з іх вызвалілі падчас абмену. Паводле ацэнак ізраільскіх спецслужбаў, у палоне ХАМАС застаецца 99 закладнікаў, частка з іх мёртвыя.

Пасля нападу ХАМАС Ізраіль пачаў у Газе поўнамаштабную ваенную аперацыю. Паводле звестак падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, былі забітыя больш за 45 тысяч жыхароў сектара.

Каментары1

  • Барадзед
    17.01.2025
    На какое-то время хватит бомбардировок.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?15

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць