Культура55

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі

Навуковец прысвяціў сябе вывучэнню беларускага народнага дойлідства і ўдзельнічаў у аднаўленні Любчанскага замка і Мінскай мячэці.

Уладзімір Трацэўскі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Пра смерць паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына». Паводле яго інфармацыі, 88-гадовы архітэктар памёр на мінулым тыдні, развітанне адбылося 17 студзеня ў зале крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.

Уладзімір Васілевіч Трацэўскі нарадзіўся ў 1936 годзе ў гарадскім пасёлку Парычы Светлагорскага раёна. Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут.

Пасля працаваў у Белдзяржпраекце, дзе запраектаваў Міжнародны моладзевы цэнтр «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы, жылыя дамы ў Мінску і іншых гарадах, комплекс будынкаў па цяперашнім праспекце Пераможцаў — Дом тэхнічнай інфармацыі, Дом кнігі і Белкаапсаюза.

Шмат гадоў, з 1969 па 2017, выкладаў на архітэктурным факультэце БНТУ, у тым ліку гісторыю беларускай архітэктуры. У 2000 годзе атрымаў званне прафесара. 

«Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі». 1989

Народнаму дойлідству Беларусі прысвечаны многія яго работы, у тым ліку фундаментальная «Гісторыя архітэктуры народнага жылля Беларусі» (1989).

Асновай працы з’явіліся матэрыялы, сабраныя даследчыкам у 1968—1987 гадах у экспедыцыях. Трацэўскі апрацаваў багатыя архіўныя матэрыялы, абследаваў 116 раёнаў краіны, вывучыў больш за 3000 аб’ектаў, уласна рабіў абмеры, замалёўкі, фотаздымкі. 

У 1993 годзе ў пецярбургскім Інстытуце імя Рэпіна абараніў кандыдацкую дысертацыю «Народнае драўлянае жыллё Беларусі XVIII — XX стст. (генезіс, эвалюцыя, нацыянальныя асаблівасці)». 

Быў сябрам прэзідыума Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Распрацаваў праекты рэстаўрацыі касцёлаў у Варончы, Дараве, Бабруйску, Сёмкавым Гарадку, Воўчыне, царквы ў Вялікай Ліпе, сядзібнага комплексу ў Высокай Ліпе і інш.

Рэнесансныя купалы Любчанскага замка і мячэць у Мінску, пабудаваная па падабенстве гістарычнай

Як піша канал, у апошнія дзесяцігоддзі Трацэўскі дапамагаў як навуковы кансультант пры аднаўленні Любчанскага замка, запраектаваўшы рэнесансныя купалы для вежаў. А ў Мінску пры яго ўдзеле пабудавана Саборная мячэць, якая па ўпартым патрабаванні архітэктара з'яўляецца копіяй знішчанай мінскай мячэці XIX стагоддзя.

Каментары5

  • маленькая архітэктарка цемры
    23.01.2025
    а навошта было аднаўляць мячэць?
  • .
    23.01.2025
    Беларускія татары пажадалі аднавіць. У 1997-м, у 600-годдзе пасялення татар-мусульман на землях ВКЛ.
  • CV
    23.01.2025
    маленькая архітэктарка цемры, мусульманам трэба было недзе маліцца
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць