Грамадства66

У Рыме з'явіўся плакат у падтрымку Лукашэнкі

У Рыме з’явіўся плакат у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі. На гэтым жа месцы ў 2022 годзе быў плакат з Бэніта Мусаліні.

На плакаце са здымкам Аляксандра Лукашэнкі напісана «Італьянскі народ — з легітымным прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам».

Народная амбасада Беларусі ў Італіі расказала Белсату, што, хутчэй за ўсё, гэта зрабілі камуністы ці працаўнікі беларускага МЗС у Італіі.

«Парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь» ужо ў курсе, пададзеная заява ў мясцовую антытэрарыстычную паліцыю. Таксама мы рыхтуем лісты ў мэрыю», — адзначае Народная амбасада Беларусі ў Італіі.

На здарэнне звярнуў увагу і тэлеграм-канал, які неафіцыйна звязаны МЗС Беларусі. Нібыта такім чынам «шырыцца «Марафон адзінства»», то бок серыя прапагандысцкіх захадаў у Беларусі на падтрыманне Лукашэнкі.

«У 2022 годзе тут з’явілася выява Мусаліні, а цяпер — Лукашэнкі з подпісам пра «легітымнага прэзідэнта Беларусі». Знайдзіце два адрозненні!

Відавочна, што ініцыятыва належыць не гораду, а пэўным радыкальным групоўкам. Яны спрабуюць пераўтварыць грамадскую прастору ў «галерэю дыктатур», — мяркуе Народная амбасада Беларусі.

Каментары6

  • але
    23.01.2025
    плакат здымаць ня трэба: проста павесьце побач за ногі два-тры пудзілы - і плакат заззяе новымі фарбамі...
  • Улад
    23.01.2025
    "Італьянскі народ ..." :) Там ужо адбылося галасаванне? І колькі галасоў за Lukashenko?
  • Беларус
    23.01.2025
    А навошта заявы ў паліцыю? Трэба проста дадаць там надпіс, хай народ бачыць, што плакат з Лукашэнкам вісіць на месцы, дзе раней вісеў плакат з Мусаліні. Усё па Фрэйду. Пуцін паводзіць сябе як Гітлер, а Лукашэнка як Мусаліні.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць