Улада4545

Вызначаны 10 партый і суполак, якія будуць рэпрэзентаваць Беларусь у Еўранэсце

Яцэк Пратасевіч: Беларуская дэлегацыя ў Еўранесце будзе прадстаўлена толькі апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Рашэнне нязменнае, адкладзена толькі дата, калі яно будзе аб'яўлена афіцыйна.

Беларуская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства» (Еўранест) будзе складацца толькі з прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН 13 сакавіка паведаміў польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Паводле яго слоў, 10 сакавіка члены дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце па выніках візіту ў Мінск афіцыйнай місіі Еўрапарламента, які прайшоў 25—27 лютага, прынялі рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі.

«Пасля таго як беларускія ўлады адхілілі прапанаваную формулу складу дэлегацыі «5+5» (5 членаў Палаты прадстаўнікоў і 5 членаў апазіцыі),

мы вырашылі, што запрашаем 10 прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. У іх не будзе права голасу, але яны будуць мець права выступаць на пасяджэннях», — сказаў Пратасевіч.

Ён растлумачыў, што 11 сакавіка на сустрэчы старшыні Еўрапарламента Ежы Бузека з кіраўнікамі пяці парламенцкіх фракцый Еўрапарламента было вызначана прыпыніць выкананне рашэння аб складзе беларускай дэлегацыі. Пры гэтым у СМІ з'явілася няправільная трактоўка гэтай падзеі, дзе казалася, што рашэнне аб складзе беларускай дэлегацыі ў Еўранесце адкладзена на месяц. Аднак, як падкрэсліў Пратасевіч, рашэнне нязменнае, адкладзена толькі дата, калі яно будзе аб'яўлена афіцыйна.

«Гэта было зроблена не таму, што магчымыя нейкія змяненні, а таму, што спадар Бузек

жадае правесці кансультацыі з кіраўнікамі парламентаў усіх краін — удзельніц Усходняга партнёрства, апрача Беларусі,

— патлумачыў Пратасевіч. — Гэтая сустрэча запланавана на 24 сакавіка. Спадар Бузек запросіць іх у Брусель для таго, каб яшчэ раз заявіць аб цвёрдай пазіцыі Еўрапарламента па Беларусі, а таксама для кансультацый аб далейшым развіцці Еўранеста».

Пратасевіч зазначыў, што склад беларускай дэлегацыі ў Еўранесце ўжо зацверджаны.

У яе ўвойдуць прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, грамадзянскай ініцыятывы «Рада беларускай інтэлігенцыі», а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза журналістаў, Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, грамадскага аб'яднання «Экадом» і неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.

«Дэлегацыя Еўрапарламента ў Еўранесце прыняла сваё рашэнне, склад беларускай дэлегацыі зацверджаны і ніякіх змяненняў не чакаецца. Таксама не чакаецца ніякіх змяненняў у рашэнні аб тым, што прадстаўнікі беларускага парламента не будуць браць удзел у працы Еўранеста», — падкрэсліў Яцэк Пратасевіч.

Каментары45

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная23

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі4

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік22

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная23

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць