Грамадства22

За студзень у Беларусі заблакіравалі больш за дзве тысячы інтэрнэт-рэсурсаў

Каля сямі тысяч інфармацыйных матэрыялаў у Беларусі прызнаны «экстрэмісцкімі», распавёў міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Марат Маркаў. Фота: БелТА

У 2024 годзе «экстрэмісцкімі» ўлады прызналі каля трох тысяч матэрыялаў. Акрамя таго, у краіне заблакаваныя 15 150 інтэрнэт-рэсурсаў.

Пры гэтым толькі за студзень улады заблакавалі больш за дзве тысячы рэсурсаў, якія, па іх меркаванні, супярэчаць інтарэсам дзяржавы, піша «СБ».

«Толькі за студзень падчас перадвыбарчай кампаніі мы былі вымушаны абмежаваць доступ да амаль 2200 такіх рэсурсаў.

Гэта не кажа аб тым, што Міністэрства інфармацыі такое злое і ўсё забараняе. Гэта сведчыць аб тым, што на стварэнне такіх рэсурсаў укладваюцца дзесяткі мільёнаў долараў для таго, каб яны працавалі на развал нашай дзяржавы. Гэта значыць мы ўвесь час знаходзімся ў стане інфармацыйнага супрацьборства. Хто думае, што гэта не так — жыве ў свеце ілюзій», — лічыць Маркаў.

«Экстрэмісцкімі» ў Беларусі прызнаныя практычна ўсе незалежныя СМІ і блогі, а таксама мноства асабістых старонак у сацсетках як вядомых, так і непублічных беларусаў. Улады блакуюць доступ да любых рэсурсаў, якія трансліруюць альтэрнатыўную афіцыйнай павестку. Прычым, каб патрапіць у забаронены спіс, зусім не абавязкова публікаваць палітычны кантэнт.

Каментары2

  • даведка
    21.02.2025
    С назначением бывшего военного Маркова ведомство стало министерство правды и пропаганды, где начальник управления руководила пионерской организацией...
  • Барадзед
    21.02.2025
    Блокировать это слабая позиция. А что они могут кроме заблокировать или объявить экстремистским? Они сами из-за цензуры не могут говорить.

Цяпер чытаюць

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі4

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі4

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць