Свет

Арменія і Азербайджан завяршылі працу над мірнай дамовай, але перашкоды застаюцца

Арменія і Азербайджан, якія вялі серыю войнаў з канца 1980-х гадоў, завяршылі тэкст доўгачаканага мірнага пагаднення, накіраванага на ўсталяванне афіцыйных адносін, што стала значным крокам на шляху да спынення дзесяцігоддзяў ваенных дзеянняў, піша «Радыё Свабода».

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Valery Sharifulin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Міністэрства замежных спраў Арменіі пацвердзіла 13 сакавіка, што Ерэван прыняў прапановы Азербайджана па двух неўзгодненых артыкулах пагаднення, фактычна завяршыўшы перамовы па тэксце. Міністэрства прапанавала правесці кансультацыі з Азербайджанам па даце і месцы падпісання.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў журналістам у Ерэване, што праект мірнай дамовы з'яўляецца кампрамісам і што ягоная краіна гатовая пачаць кансультацыі па тэрмінах падпісання дамовы.

«У нас няма ніякіх таямніц ад нашага грамадства ў гэтым тэксце, які, па сутнасці, быў апублікаваны цалкам. Я не думаю, што можна сказаць, што грамадства не знаёмае з яго зместам», — сказаў Пашынян, падкрэсліўшы, што Арменія і Азербайджан не будуць размяшчаць замежныя войскі ўздоўж мяжы пасля падпісання дамовы.

Міністр замежных спраў Азербайджана Джэйхун Байрамаў заявіў журналістам 13 сакавіка, што «перамоўны працэс па тэксце мірнай дамовы афіцыйна завершаны», дадаўшы, што «апошнія два нявырашаныя пункты былі разгледжаны, і Арменія прыняла прапановы Азербайджана».

Нягледзячы на прарыў, Азербайджан сцвярджае, што дамова не можа быць падпісаная, пакуль Арменія не перагледзіць сваю канстытуцыю і прававую базу, каб выдаліць любыя спасылкі на тэрытарыяльныя прэтэнзіі на рэгіёны ўнутры Азербайджана, пераважна спасылкі на Нагорны Карабах.

«Гэта неабходная папярэдняя ўмова для падпісання мірнага пагаднення», — сказаў Байрамаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць