Грамадства66

Ціханоўская: Сённяшні дзень калісьці стане сапраўдным святам

Дэмакратычная лідарка Беларусі распаўсюдзіла зварот з нагоды Дня Канстытуцыі, які адзначаецца сёння.

«Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Гэта дзень, калі варта ўспомніць пра свабоду, бяспеку і справядлівасць, якія павінен забяспечваць гэты прававы акт. Сутнасць Канстытуцыі — абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент — перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Па яе словах, Канстытуцыя Беларусі поўная супярэчнасцяў. У ёй замацаванае права на жыццё, але краіна застаецца апошняй у Еўропе, дзе дзейнічае смяротнае пакаранне, у ёй сказана, што ўсе роўныя перад законам, але прэзідэнт мае імунітэт ад крымінальнага пераследу.

«Яна абяцае свабоду меркаванняў, але ўлады кідаюць пенсіянераў у вязніцы за каментарыі ў інтэрнэце. Пералік паўнамоцтваў, якімі валодае прэзідэнт нашай краіны, выключае баланс улады і вяршэнства дэмакратыі. Парламент, Канстытуцыйны суд, рэферэндумы — усё так ці інакш падпарадкаванае адной асобе. Канстытуцыя павінна быць гарантам правоў грамадзянаў, павінна служыць народу, а замест гэтага служыць чалавеку пры ўладзе», — дадала Святлана Ціханоўская.

На яе думку, сённяшні дзень стане сапраўдным святам, калі законы будуць абараняць грамадзянаў, а не выкарыстоўвацца для рэпрэсіяў.

«Калі ў краіне з'явіцца незалежны суд, сумленныя выбары і роўныя правы для ўсіх. Калі Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай. І мы набліжаем гэты дзень кожным сумесным намаганнем. Беззаконне не можа працягвацца бясконца — яму на змену прыходзяць павага да правоў людзей і справядлівасць. Разам мы пабудуем краіну, дзе канстытуцыя паважаецца, шануецца і выконваецца», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары6

  • А дзе саветнік Ціханоўскай Лябедзька з яго "Канстытуцыяй"?
    15.03.2025
    А дзе вечны пісацель {за гранты} Канстытуцыі спадар Лябедзька?
  • Свінонюс
    15.03.2025
    А дзе саветнік Ціханоўскай Лябедзька з яго "Канстытуцыяй"? , змагаецца з літвіністамі
  • Мх
    15.03.2025
    Гэта і ёсць свята. 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. А ні НН ні Хартыя гэта ў асобную навіну не аформілі. Маскоўская палітыка - выклікаць алергію на слова "Беларусь", "Беларуская мова" праз вось такі палітычны маразм, які немагчыма спыніць. Але мы павінны ведаць, што "Сталіны прыходзяць і сыходзяць, а Беларусь застанецца".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ледзь пазнала Сяргея». Ціханоўская расказала, як змяніўся муж за гады ў турме, і адказала крытыкам ягоных эмоцый12

«Спачатку трэба зрабіць разлічэнне з «русским миром». Пазняк выступіў рэзка супраць акцыі Ціханоўскіх у Варшаве144

Па чатах беларускіх дыяспар раскідаюць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве10

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі55

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі3

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў6

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць