Грамадства1010

Дзвюм мінчанкам інкрымінавалі здраду дзяржаве за правядзенне сацыялагічнага апытання без дазволу

Следчы камітэт паведаміў пра заканчэнне расследавання па крымінальнай справе аб «здрадзе дзяржаве». Абвінавачаныя, як сцвярджаецца, «на шкоду нацыянальнай бяспецы перадавалі фондам і некамерцыйным арганізацыям, якія дзейнічалі пад патранажам спецыяльных службаў замежных дзяржаў, матэрыялы аб стане спраў у розных сферах жыцця Рэспублікі Беларусь».

Фота ілюстрацыйнае

Сярод абвінавачаных — 42-гадовы жыхар Мінска, які за грошы нібыта падрыхтаваў даследаванне з «загадзя ілжывымі звесткамі» пра палітыку ўладаў у дачыненні да барацьбы з каранавірусам. Ён нібыта правёў сацыялагічны аналіз праз сваю кампанію, якая не мела адпаведнай акрэдытацыі.

Мужчыну закідаецца, што фактычна ён, маўляў, аналітычнай працы не праводзіў, а

«на падставе асобных звестак, размешчаных у адкрытых крыніцах, падрыхтаваў ангажаваныя і адпаведныя запытам «заказчыка» вынікі, для наступнага іх выкарыстання на шкоду нацыянальнай бяспекі і інтарэсам дзяржавы».

Падобныя закіды скіраваныя і 37-гадовай ды 43-гадовай мінчанкам, якія

«за ўзнагароджанне праводзілі сацыялагічнае даследаванне, якое тычыцца нібыта наяўнасці пераваг сярод грамадзян у развіцці краіны з дапамогай інтэграцыі з краінамі Еўрапейскага Саюза».

Арганізацыя гэтых жанчын таксама не мела акрэдытацыі ад адпаведнай камісіі НАНБ.

«З мэтай дасягнення жаданага выніку жыхаркі сталіцы выкарыстоўвалі для правядзення даследаванняў фокус-групы з ліку асоб, якія маюць, як правіла, загадзя негатыўнае стаўленне да наяўнай у дзяржаве палітычнай сістэмы і канстытуцыйнага ладу. Гэтыя матэрыялы пасля размяшчаліся ў сетцы Інтэрнэт і выкарыстоўваліся недружалюбнымі краінамі для прычынення шкоды Рэспубліцы Беларусь».

Абвінавачанаму мужчыну, апрача таго, закідаецца «распрацоўка і ўкараненне злачыннай схемы падмены працоўных адносін» дзеля таго, каб плаціць менш грошай у якасці сацыяльных выплат. У выніку, як сцвярджаюць следчыя, дзяржаве была нанесеная шкода ў суме больш за 186 тысяч беларускіх рублёў, якая цяпер «пакрытая ў поўным памеры».

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя па ч.1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і ч. 2 арт. 243-3 (ухіленне ад выплаты страхавых узносаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, усе яны знаходзяцца пад вартай.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары10

  • Filipp
    04.04.2025
    Які ж яны падлюкі! Прыдзе час усе датычныя сядуць на дзясятку, за сапраўдную здраду дзяржаве.
  • имярёк
    04.04.2025
    з «загадзя ілжывымі звесткамі»
    ========================
    Внимание, а теперь вопрос на логику в области права - если гражданки передавали иностранным фондам заведомо ложные сведения, то в чём здесь измена государству? Тут награждать надо, а не судить. Максимум что тут можно вменить, это мошенничество. Ну или на худой конец дискредитация. Читаешь НН и понимаешь, что у этого сасута нет дна, это дно пробивают каждый день снова и снова. Зазеркалье. Без люстрации тут не обойтись, в Новой Беларуси не должно быть на службе людей, которые стряпали такие липовые дела с такими огромными сроками. Судейский аппарат туда же.
  • даведка
    04.04.2025
    Если уже социологов судят за измену государству, то за что будут судить силовиков?

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць