Пракуратура расказала падрабязнасці аварыі на М-6, дзе загінулі чатыры чалавекі
Перад паездкай 61-гадовы мужчына паспеў паспаць усяго тры гадзіны: ноччу ён сустракаў на вакзале сваякоў жонкі, што прыехалі з Оршы. Раніцай уся сям’я паехала ў Смаргонь — на цырымонію прыняцця прысягі старэйшым пляменнікам.

У лістападзе 2024 года мужчына днём вёз на сваім аўтамабілі Opel Zafira жонку і чатырох яе сваякоў — сярод якіх былі дзве непаўналетнія асобы, 7 і 17 гадоў.
На трасе М-6, у Лідскім раёне, кіроўца, моцна стомлены, заснуў за рулём. Машына з'ехала на абочыну, урэзалася ў агароджу і металічную канструкцыю платнай дарогі BelToll, пасля чаго перакулілася.
Ад атрыманых траўмаў чацвёра пасажыраў — 7, 17, 55 і 68 гадоў —памерлі на месцы. Кіроўца і 51-гадовы мужчына дастаўлены ў бальніцу.
Як высветліла следства, перад паездкай мужчына паспеў паспаць усяго тры гадзіны: ноччу ён сустракаў на вакзале сваякоў жонкі, што прыехалі з Оршы. Раніцай уся сям’я паехала ў Смаргонь — на цырымонію прыняцця прысягі старэйшым пляменнікам. Пасля гэтага яны вярталіся дадому, і нягледзячы на відавочную стомленасць, кіроўца працягнуў рух, што і стала прычынай трагедыі.
Згодна з правіламі дарожнага руху, кіроўцам забаронена сядаць за руль у стане моцнай стомленасці або хваробы, калі гэта можа паўплываць на бяспеку. Таксама абавязковае выкарыстанне рамянёў бяспекі ўсімі, хто знаходзіцца ў машыне.
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць 61-гадовага жыхара Шчучынскага раёна. Мужчыну абвінавачваюць у парушэнні правілаў дарожнага руху, што прывяло да смерці чатырох чалавек і цяжкіх траўмаў яшчэ аднаго пасажыра (ч.3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса).
Каментары