Свет

Шведскія ласі мігруюць. За гэтым у прамым эфіры сочаць мільёны жыхароў краіны

У сярэдзіне красавіка пачаўся чарговы сезон міграцыі шведскіх ласёў, якія, між іншым, пераплываюць раку Ангерманэльвен на поўначы краіны, што ляжыць на шляху да звыклых для іх летніх пашаў. Шосты год запар за гэтым працэсам у прамым эфіры і кругласутачна сочаць мільёны жыхароў Швецыі, піша Бі-бі-сі.

Скрыншот SVT

Калі запасціся цярпеннем, падчас анлайн-трансляцыі, названай «Вялікая міграцыя ласёў», можна пабачыць дзясяткі гэтых дзікіх жывёл.

Вясна ў Еўропе сёлета ранняя, таму кругласутачнае ласінае шоу на SVT Play (платформе стрымінгавага вяшчання шведскага нацыянальнага тэлеканала) пачалі паказваць у аўторак, 15 красавіка — на тыдзень раней, чым звычайна.

З моманту свайго з’яўлення ў 2019 годзе прамая трансляцыя вясновага падарожжа ласёў стала найпапулярнейшай праграмай у модным цяпер стылі «павольнага тэлебачання», заваяваўшы любоў мільёнаў гледачоў самага рознага веку.

Што такое «павольнае тэлебачанне»

Канцэпцыя «павольнага тэлебачання» з’явілася ў Нарвегіі ў 2009 годзе, калі адзін з мясцовых тэлеканалаў паказаў падарожжа цягніка па заснежанай прыродзе.

Праграму, якая цягнулася сем гадзін, паглядзела прыкладна чвэрць насельніцтва краіны — хоць вельмі многія гледачы сачылі толькі за часткай падарожжа.

Як паведамляе тэлевізійная кампанія CBS News, прадзюсары шведскага шоу з ласямі наведвалі Нарвегію і бачылі, як тэлевізійшчыкі ставілі камеры на скалах, каб паказваць у эфіры розныя разнавіднасці птушак.

«Нас вельмі натхніла тое, што мы ўбачылі ў Нарвегіі, — кажа адзін з шведскіх прадзюсараў Стефан Эдлунд. — Моцнае было ўражанне. Мы хацелі зрабіць нешта падобнае».

Вялізная аўдыторыя

Назіранне за ласінай міграцыяй стала для Кейт Борджэсан свайго роду штогадовай традыцыяй — настолькі, што дзеля поўнага пагружэння ў трохтыднёвую трансляцыю яна знаходзіць час нават у занятыя працай гадзіны.

Паводле яе слоў, прагляд гэтых кадраў дзейнічае на яе «як сеанс псіхатэрапіі» — дапамагае знізіць агульны ўзровень трывожнасці і справіцца з панічнымі атакамі.

У гэтым яна не адзінокая. У прамой трансляцыі на тэлеканале SVT — велізарная і вельмі разнастайная аўдыторыя.

Толькі ў адпаведнай групе ў Facebook зарэгістравана больш за 77 тысяч удзельнікаў, якія часам тэлефануюць адзін аднаму, каб падзяліцца ўбачанымі незабыўнымі момантамі, выказаць свае пачуцці з гэтай нагоды і паслухаць іншых.

Большая частка «ласінага трафіку», фрагменты якога дэманструе SVT, праходзіць праз вёску Кулберг на поўначы Швецыі, побач з Ангерманам.

Прафесар Шведскага ўніверсітэта сельскагаспадарчых навук Ёран Эрыксан (ён жа навуковы кансультант прамой трансляцыі) тлумачыць, што ў гэты час ласі мігруюць назад у летнія раёны пасля таго, як перажылі зіму. Яны накіроўваюцца ў месцы з больш спрыяльнай тэмпературай.

«Гістарычна гэтая міграцыя каранямі яшчэ ў эпоху ледавіковага перыяду, — тлумачыць прафесар. — Вясной і летам ласі прысутнічаюць у розных частках мясцовасці больш раўнамерна».

Ён дадаў, што сярод ласёў, якія жывуць на поўначы Швецыі, штогод мігруе амаль кожны — парадку 95%.

Таксама Эрыксана не здзіўляе настолькі ранняя міграцыя ў гэтым годзе: так перыядычна бывае па розных прычынах. Сёлета, напрыклад, на зямлі амаль не было снегу, таму ён растаў вельмі хутка.

«Раннія вясны час ад часу здараюцца, — супакойвае ён. — Мы ўсё яшчэ знаходзімся ў межах нармальнага дыяпазону ваганняў».

Для здымкі ласёў падчас перамяшчэнняў па неабсяжных ландшафтах тэлевізійшчыкі выкарыстоўваюць больш за тры дзясяткі відэакамер. Прэм’ера шоу ў 2019 годзе сабрала каля 1 млн гледачоў. Да 2024-га аўдыторыя прамой трансляцыі вырасла амаль у дзесяць разоў (больш за 9 млн).

У агульнай складанасці ў лясах на тэрыторыі Швецыі налічваецца каля 300 тысяч ласёў. У шведскай мове іх нярэдка называюць «каралём лесу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць