У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі
Жанчына ўладкавалася на самым краі даху побач з інтэрнатам на вуліцы Скарыны.

Заўважыўшы яе паводзіны, мінакі выклікалі ратавальнікаў. Да моманту іх прыезду каля будынка ўжо сабраўся цэлы натоўп цікаўных.
Супрацоўнікі МНС падставілі да карніза лесвіцу і адправіліся будзіць жанчыну.
На ўсялякі выпадак пільныя гараджане выклікалі яшчэ і хуткую дапамогу, але яна не спатрэбілася: дзяўчына проста спала.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары