Грамадства33

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра

У Шаркаўшчынскім раёне з’явіліся цяляты, якія ўяўляюць сабой гібрыд кароў герафордскай пароды і дзікага зубра. Эксперт у галіне генетыкі з Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны расказаў БелТА, якім можа стаць гэта незвычайнае патомства і ці бяспечна трымаць яго побач са звычайным каровіным статкам.

Фота з асабістага архіва Марыны Хаданёнак

У мінулым годзе да кароў малочна-таварнага комплексу на выпас прыблукаў адзінокі, але даволі спакойны зубр, а ў гэтым годзе высветлілася, што ён пакінуў пасля сябе патомства. Адно з цялят успадкавала масць зубра, другое — мамы-каровы.

У райаграсэрвісе такога яшчэ не сустракалі, таму цяпер вырашаюць, што рабіць з нечаканым сюрпрызам. Цяляты пакуль застаюцца на прадпрыемстве пад наглядам работнікаў.

Загадчык кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Алег Заяц растлумачыў, што з навуковага пункту гледжання гэта зразумела. Генетычныя карані буйной рагатай жывёлы ідуць якраз да зуброў, і ў іх аднолькавая колькасць хромасом. У той жа час фізічна каровы і зубры амаль ніколі не перасякаюцца.

Зубры ў перыяд спарвання пакрываюць самак, пакуль цыкл не завершыцца. На выпас кароў малочнай пароды выпускаюць ужо аплодненымі, а мясных, як герафорды, — не, таму зубр, які хадзіў у вялікім статку, мог апладніць не толькі дзвюх, але і больш самак.

Заяц адзначыў, што паводзіны і характар дзікага бацькі цялятам могуць не перадацца, усё залежыць ад асяроддзя і клопату людзей. Ёсць шмат выпадкаў, калі дзікія жывёлы прывыкаюць да чалавека, становяцца ручнымі і спакойнымі. Гібрыды зубра і каровы таксама могуць вырасці спакойнымі, бо каровы-герафорды па прыродзе — спакойныя жывёлы.

Па прагнозах генетыка, такія цяляты будуць расці хутчэй за сваіх пародных сваякоў. Бычкі, атрыманыя ад гэтага гібрыду, будуць бясплоднымі, але цялушкі могуць даваць патомства.

Для племяннога развядзення гібрыдаў лепш трымаць асобна. Яны адрозніваюцца толькі памерамі і знешнім выглядам — могуць перавышаць і герафордаў, і зуброў па вышыні і вазе. Тэрмін жыцця ў іх такі ж, як у звычайных кароў. Калі іх пакінуць на адкорм, гаспадарка можа атрымаць такое ж якаснае мяса, як у маці-герафордаў, якія славяцца мармуровай ялавічынай.

Алег Заяц сказаў, што асабіста сутыкаецца з такімі выпадкамі ўпершыню, хоць на занятках студэнтам расказвае пра гібрыдызацыю і вывядзенне новых парод. Звычайна такія пароды выводзяць спецыяльна для паляпшэння якасці малочнай прадукцыі.

Шаркаўшчынскі райаграсэрвіс займаецца развядзеннем племяннога статку, таму рашэнне за кіраўніцтвам прадпрыемства.

Каментары3

  • Генетык
    31.05.2025
    Каб яшчэ для параўнання даследвалі цялят, якія нарадзіліся ад польскіх кароў, якіх пакрылі белавежскія зубры....
  • .
    31.05.2025
    Нават у цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра, ёсць нейкая будучыня.
  • даведка
    01.06.2025
    Караник выдаст Лукашенко за новую белорусскую красную породу КРС от Гусакова.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі35

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай23

«Ён не збег, а пабег да мяне ў радзільню». Смяротнае ДТЗ на вуліцы Леніна ў Мінску2

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву5

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца10

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі35

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць