Адказнасць — да 2 гадоў калоніі.

Улады плануюць увесці крымінальную адказнасць за незаконныя дзеянні з беспілотнікамі. Законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці» зарэгістраваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прапануецца дадаць у Крымінальны кодэкс Беларусі артыкулам 300-1 «Незаконныя дзеянні ў дачыненні грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей». Каб трапіць пад яго, трэба, каб чалавека злавілі з беспілотнікамі, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а пасля на працягу года злавілі яшчэ раз.
«Увоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, здзейсненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, — караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 1 года або арыштам, альбо абмежаваннем свабоды на тэрмін да 2 гадоў са штрафам ці без, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам ці без», — гаворыцца ў дакуменце.
Цяпер законапраект разгледзяць — і, натуральна, прымуць — у парламенце, пасля чаго яго падпіша Аляксандр Лукашэнка.
Каментары
Чем больше в стране "нельзя", тем меньше у неё шансов стать чем-то привлекательное..
но когда это волновало ублюдков у власти?
Опасность дронов на оптоволокне
Преимущества:
Сложны для обнаружения и подавления: оптоволокно не излучает радиосигнал, в отличие от радиоуправляемых дронов.
Могут работать в условиях радиопротиводействия (РЭБ).
Высокая точность наведения и устойчивость к помехам.
Могут нести полезную нагрузку: взрывчатку, разведывательное оборудование, отравляющие вещества.
Недостатки:
Ограничение по длине волокна — не всегда можно применить на больших дистанциях.
Требуется подготовленная инфраструктура или логистика (длина кабеля, подвод к цели и т.п.).
Относительно высокая сложность и стоимость.
В общем это реалии