Свет22

У Латвіі адмовіліся прыбраць беларускія і расійскія гарады з дарожных паказальнікаў

Прыбраць беларускія і расійскія гарады з дарожных паказальнікаў у Латвіі патрабавалі некаторыя актывісты не першы год. Але чыноўнікі супраць.

Рыга. Фота: commons.wikimedia.org / Bjørn Erik Pedersen

Замена дарожных знакаў з назвамі гарадоў Беларусі і Расіі ў цяперашні час не з'яўляецца прыярытэтным пытаннем, паведамілі LETA прадстаўнікі Міністэрства транспарту Латвіі.

Міністэрства падлічыла, што кошт замены знакаў з падаткам на дабаўленую вартасць можа скласці каля 400 000 еўра. Чыноўнікі рашылі, што важней інвеставаць грошы ва ўтрыманне і будаўніцтва дарог мясцовага значэння.

У міністэрстве адзначылі, што на дарогах Латвіі агулам 235 паказальнікаў са згадкай гарадоў Беларусі і Расіі. Чыноўнікі адзначылі, што ў адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі на дарожных знаках павінны быць паказаны не толькі гарады на тэрыторыі Латвіі, але і замежныя сталіцы або цэнтральныя гарады замежжа, якія ўваходзяць у маршрут.

Каментары2

  • Падказка
    01.05.2025
    Трэба забараніць геаграфію!
  • John Taylor
    01.05.2025
    ворагі Беларускага Народа

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова17

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся6

21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў3

У Гродне абвалілася сцяна дома, які рэканструявалі

Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана17

На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі2

У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы2

«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй3

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон64

Будзе да +31°С3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова17

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць