Вайна44

Украіна да лета атрымае яшчэ адну сістэму Patriot — з Ізраіля

Цяпер ва Украіне восем такіх установак СПА, але не ўсе працуюць.

Знішчальнікі F-16 ВПС Украіны пралятаюць над сістэмай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны Patriot у неназваным месцы ва Украіне, 4 жніўня 2024 г. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Украіна да лета атрымае яшчэ адну сістэму супрацьпаветранай абароны Patriot, якая раней знаходзілася ў Ізраілі. Яе дашлюць пасля рамонту. А пазней, магчыма, перададуць яшчэ адну ўстаноўку — ад Германіі або Грэцыі, паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы.

Пра пастаўку стала вядома на фоне ўзмацнення расійскіх ракетных удараў па Украіне.

Было гэтае рашэнне прынята падчас адміністрацыі Байдэна або пры Трампе, невядома.

Украіна мае восем сістэм Patriot, з якіх працуюць толькі шэсць — дзве знаходзяцца на рамонце, паведаміў выданню адзін з неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Калі Кіеў атрымае ўстаноўкі з Ізраіля і Германіі або Грэцыі, усяго іх будзе ва Украіне 10.

Па даных Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў у Лондане, агулам у свеце эксплуатуецца каля 186 сістэм Patriot, з якіх прыкладна траціна належыць ЗША.

Еўрапейцы валодаюць прыкладна 40 сістэмамі (з улікам тых 8, што ва Украіне).

Стварэнне адной устаноўкі Patriot каштуе мінімум мільярд даляраў, для яе абслугоўвання патрабуецца каля 90 вайскоўцаў.

У красавіку Зяленскі заявіў, што Украіна гатова купіць 10 комплексаў Patriot за 15 мільярдаў даляраў з фінансавай дапамогай еўрапейскіх партнёраў, але ЗША не прадаюць.

Каментары4

  • Еўропа дапаможа
    04.05.2025
    выглядит так, у чым праблема? Няхай купяць у еўрапейцаў. І везці не так далёка, як з Амерыкі. Хутчэй даедуць, хутчэй у работу ўключацца.
  • не адвокат
    04.05.2025
    Еўропа дапаможа , не защищайте лапидара.
    Тем более, что предлагают купить в 1.5 раза дороже...
  • Еўропа дапаможа
    04.05.2025
    не адвокат, хто ў каго прапануе "купить в 1.5 раза дороже..."?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў27

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць