Грамадства44

Стала вядома, калі адкрыюць Чырвоны касцёл у Мінску

Выданне Katolik.life даведалася падрабязнасці рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску і выявіла, што падчас мінулай, калі храм не закрывалі, у ім ужо мянялі ўсе інжынерныя сеткі і камунікацыі. Але ўсё адно па самых аптымістычных сцэнарыях чакаць адкрыцця давядзецца як мінімум паўтара года.

Стала вядома, калі адкрыюць Чырвоны касцёл у Мінску
Вежа Чырвонага касцёла

Прайшло два месяцы з таго часу, як афіцыйна было заяўлена пра хуткі пачатак будаўнічых работ у закрытым ужо больш за два з паловай гады Чырвоным касцёле (cвятога Сымона і святой Алены) у Мінску. Некаторыя СМІ нават паведамлялі, што рамонт пачнецца ў сакавіку. Але да гэтага часу сітуацыя ніяк не змянілася — у храме па-ранейшаму не вядуцца ніякія работы.

Пробашч парафіі ў апошнія тыдні падчас нядзельных аб'яў не кранаў гэтую тэму і нічога не паведамляў пра якія-небудзь зрухі.

Але Katolik.life знайшоў дакументацыю, паводле якой у храме сапраўды пройдуць маштабныя работы. Яны завершацца не раней за 2027 год. Толькі пасля гэтага можна чакаць адкрыцця касцёла.

Дырэктар дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына» заяўляў 14 сакавіка пра тое, што рамонтна-аднаўленчыя работы ў будынку храма пачнуцца пасля вывазу парафіяй сваёй маёмасці.

У парафіі прынялі гэтыя ўмовы і забралі амаль усе рэчы з касцёла (нават лавы, усю бібліятэку і грувасткія спавядальні, некаторыя прыйшлося ламаць). Вываз маёмасці завяршыўся яшчэ да канца сакавіка.

Было заяўлена, што новы комплекс рамонтна-аднаўленчых работ уключае «замену і рамонт унутраных і вонкавых інжынерных сетак». Хоць на сайце «Мінскпрамбуда», які ў 2017-2019 гадах па замове «Мінскай спадчыны» праводзіў першую маштабную рэканструкцыю Чырвонага касцёла (дарэчы, храм тады не закрывалі), пазначана, што на тым этапе ўжо была праведзена замена «ўсіх інжынерных сетак, унутраных і вонкавых камунікацый».

Што канкрэтна збіраюцца рабіць цяпер, стала вядома з дакументацыі абвешчанага тэндару на выбар генпадрадчыка. Гэта ўжо другі тэндар, тэрмін якога заканчваецца 15 траўня, а першы быў прызнаны несапраўдным. Заяўку ў той раз падала толькі адна арганізацыя — той жа самы «Мінскпрамбуд».

Звяртае на сябе ўвагу, што ў дзяржзакупцы аб'ект не называюць касцёлам, а «будынкамі № 13, № 15 па вул. Савецкай» (сам храм і плябанія, дом святара).

Праект прадугледжвае, у прыватнасці, рамонт даху, усталяванне шклянога казырка, вонкавых інжынерных сетак, аконных праёмаў, супрацьпажарных перагародак, пакрыцця падлог, комплекс сантэхнічных і электрамантажных работ, мерапрыемствы для стварэння безбар'ернага асяроддзя, новае маналітнае перакрыццё.

Што тычыцца электраправодкі, то «праектам прадугледжаная абарона раздымнымі кажухамі наяўных кабельных ліній». Таксама плануецца рамонт сістэм ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі.

З мясцовага бюджэту Мінска на новую рэканструкцыю павінна быць выдзелена амаль 10 мільёнаў рублёў. Тэрмін работ — 20 месяцаў. Яны павінны пачацца ў чэрвені 2025 года і завяршыцца ў снежні 2026 года, а здача аб'екта ў эксплуатацыю запланаваная на студзень 2027 года.

Каментары4

  • 'очи мои синие, почему вы красные?'
    12.05.2025
    і пафарбуюць звонку яшчэ.. які зараз колер модны на помніках архітэктуры? а. зялёны. быў чырвоны, стане зялёны. во замежнікі будуць дзівіцца - а чаму ён завецца Чырвоны, а насамрэч зялёны?
  • Hooch
    12.05.2025
    Ды што панства вераць розным зладзеям? Не вер, не бойся, не прасі! Каб я верыў дык ужо даўно "парыўся" дзесьці ў рб на "зоне".
  • r a d a r
    12.05.2025
    Будзем мець надзею што ужо да гэтага часу зачыняльшчыка касцёла ужо ня будзе

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы8

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце43

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы8

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць