Свет1010

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш

Апошнія апытанні перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы засведчылі скарачэнне і так нязначнай розніцы паміж кандыдатамі. Аналітыкі звяртаюць увагу на найбольш імаверныя сцэнарыі развіцця падзей і падкрэсліваюць асабліва важную ролю галасоў палякаў, аддадзеных за мяжой.

Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. AP Photo/Czarek Sokolowski, File

Партал Onet.pl даў прагноз адносна вынікаў другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Адпаведна з ім, Рафал Тшаскоўскі атрымлівае 50,1% галасоў, а ягоны апанент Караль Наўроцкі — 49,9%. Такая мінімальная розніца азначае, што перамогу вызначаць літаральна некалькі дзясяткаў тысяч галасоў з больш як 20 мільёнаў.

У мадэлі мэр Варшавы Тшаскоўскі мае 52% шанцаў на перамогу. Гэта азначае, што верагоднасць загадзя прадказаць пераможцу амаль такая ж, як і пры падкідванні манеты.

Выніковы прагноз Onet паказвае, што Тшаскоўскі можа перамагчы ў 10 ваяводствах, а Наўроцкі — у 6. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на Лодзьскае і Мазавецкае ваяводствы, дзе розніца паміж кандыдатамі мінімальная. Перамога ў адным з іх можа вызначыць агульны вынік. На фінішы кампаніі Наўроцкі не стане пераможцам без Лодзьскага ваяводства, а Тшаскоўскі — не ўмацаваўшы сваіх пазіцый у Мазавецкім.

Мадэль Onet прагназуе яўку ў 70%, што амаль на 3% больш, чым у першым туры. Гэта азначае, што да выбарчых урнаў прыйдзе амаль на мільён выбарцаў больш, чым 18 мая. Аднак колькасць новых удзельнікаў будзе яшчэ большай, бо, паводле прагнозаў, амаль мільён тых, хто галасаваў у першым туры, не возьме ўдзелу ў другім.

Паводле мадэлі, чым вышэйшая яўка, тым лепш для Тшаскоўскага, бо ягоны патэнцыйны электарат уключае больш тых, хто не галасаваў у першым туры. Нізкая яўка, наадварот, будзе спрыяць Наўроцкаму.

Галасы з-за мяжы — магчымы фактар перамогі

Перад другім турам за мяжой зарэгістраваліся 686 тысяч палякаў. З улікам тых, хто будзе галасаваць на падставе спецыяльнага пасведчання, якое дазваляе прагаласаваць на любым участку, — агульная колькасць выбаршчыкаў за мяжой можа перавысіць 700 тысяч чалавек.

Паводле разлікаў аналітыкаў, галасы з-за мяжы могуць даць Рафалу Тшаскоўскаму да 160 тысяч перавагі — хоць і менш, чым у 2020 годзе, але гэта ўсё яшчэ вельмі значны рэзерв.

На адным з выбарчых участкаў падчас першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. 18 мая 2025 года. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Цікава, што ажно ў 13% усіх мадэляваных сцэнарыяў менавіта галасы з-за мяжы вырашылі вынік выбараў. У гэтых сцэнарыях Караль Наўроцкі перамагае ў межах краіны, але галасы палякаў, аддадзеныя за мяжой, забяспечваюць перамогу Тшаскоўскаму.

То-бок прыблізна ў чвэрці сцэнарыяў, у якіх Тшаскоўскі выйграе выбары, ён прайграе ў Польшчы, але вынік за мяжой дае яму перавагу ў агульным падліку.

У 60% мадэляваных сцэнарыяў розніца паміж кандыдатамі складае менш за 2 працэнтныя пункты. У астатніх 40% розніца больш значная — у некаторых сцэнарыях адзін з кандыдатаў атрымлівае перавагу ў больш як 400 тысяч галасоў.

Але як часта кандыдаты ідуць практычна на роўных? Толькі ў 17% сцэнарыяў розніца паміж пераможцам і прайграўшым была меншай за палову працэнтнага пункта.

Гэта значыць, што верагоднасць вельмі роўнага выніку невялікая — хутчэй за ўсё, пераможца ўсё ж будзе мець прыкметную перавагу.

Шматлікія невядомыя і фактар нечаканасці

Вынікі мадэлі Onet.pl грунтуюцца на даных першага тура і апытаннях грамадскай думкі, але, як паказаў першы тур, усё яшчэ можа змяніцца. Выбаршчыкаў, якія не вызначыліся, шмат, і многія прымаюць рашэнне літаральна на ўчастку.

Вынік моцна залежыць ад яўкі, а таксама ад таго, колькі выбаршчыкаў ад Мэнцэна і Браўна прыйдуць і за каго прагаласуюць — за Наўроцкага ці Тшаскоўскага.

Нават апытанні на выхадзе з участкаў (exit polls) могуць не даць дакладнага адказу, хто перамог. Пры амаль роўным выніку давядзецца чакаць афіцыйнага падліку да позняй ночы.

Каментары10

  • Андрусь
    30.05.2025
    Ім бы нашыя праблемы - "чакаць афіцыйнага падліку да позняй ночы". У Беларусі а 20-й зачыняюцца ўчасткі, а а 22-й ужо Ярмошына абвяшчала папярэднія вынікі па ўсёй краіне.
  • Ihar
    30.05.2025
    Онет - немецкая пропагандистская помойка Туска (посмотрите на материалы первой страницы портала). Очень смело делать публикацию на основании прогноза Онет)
  • Сьвежы
    31.05.2025
    MI6KA, я б дадаў, што сьвежым беларусам з польскім пашпартам варта паглядзець каго выразна падтрымліваюць карэнныя беларусы ў Гайнаўскім павеце (платформу). І зразумець чаму.

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць