Свет

Адбыўся выбух на сербскім вайсковым заводзе, які перад тым згадвала расійская разведка

30 мая раніцай на вайсковым заводзе «Крушык» у сербскім горадзе Валева адбыўся выбух. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ і прадстаўнікоў завода, пацярпелі некалькі чалавек.

Скрыншот з відэа

Пры выбуху, які адбыўся ў капсульным цэху, адзін работнік атрымаў парэзы, а яшчэ чацвёра скардзіліся на шум у вушах. Усе былі дастаўленыя ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Цікава, што за два дні да здарэння Служба знешняй разведкі Расіі сцвярджала, што завод «Крушык» і іншыя сербскія прадпрыемствы нібыта пастаўляюць зброю Украіне, хоць афіцыйны Бялград заяўляе пра нейтралітэт. Расійскі бок заяўляе, што пастаўкі ідуць праз пасярэднікаў з краін НАТА і нават Афрыкі, з выкарыстаннем фальшывых дакументаў.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч на гэта заявіў, што створаная спецыяльная група разам з расійскім бокам для разбору сітуацыі. Ён таксама падкрэсліў, што калі знойдуць доказы паставак зброі ва Украіну, то ён будзе блакаваць такія здзелкі.

Каментары

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць