У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку
У рэдакцыю Kraj.by звярнуўся жыхар мікрараёна Лясныя.

— Не магу заставацца абыякавым, — пачаў ён размову. — Я езджу на аўтамабілі, але не магу спакойна глядзець, як пераадольваюць лужыны жыхары Лясных, якія карыстаюцца грамадскім транспартам. На вуліцы Якуба Коласа зрабілі новую пешаходную дарожку. Дзякуй за гэта. Вось толькі нейкіх пару метраў не давялі да аўтобуснага прыпынку. Вы б бачылі, як там цяпер ходзяць вакол лужыны!

З іншага боку прыпынку ляжаць бетонавыя пліты. А вось тым, хто ідзе сюды па добраўпарадкаванай дарожцы, даводзіцца абыходзіць вакол сметніцы.

Мяркуючы па ўтаптанай да пяску траве, людзей тут ходзіць нямала.
Лужына ў даўжыню складае каля 10 метраў, можа, крыху менш.

Віктар дзівіўся: няўжо тыя, хто ўкладваў асфальт, не бачылі, што гэты прамежак ад добраўпарадкаванай дарожкі да прыпынку стане праблемным?

Каментары
Что не яма то канава , что не хата то завод . Власти не забывали о нас иногда что то с барского плеча бросали нам . Но это очень мало для такого района . Пожалуйста не обижайте лесные , наведите там порядок с дорогами и тротуарами , ибо их там очень мало в хорошем состоянии .