Эканоміка11

«Белавія» паказала новы самалёт — падсанкцыйны Airbus

Новы самалёт Airbus A330-200 разлічаны на 281 пасажыра.

Скрыншоты відэа «Белавія»

Авіякампанія «Белавія» паведаміла, што іх флот упершыню папоўніўся новым тыпам самалёта — Airbus A330-200.

«Белавія» анансуе, што гэта дасць магчымасць здзяйсняць далёкамагістральныя рэйсы і адкрываць новыя маршруты.

Далёкасць палёту Airbus A330-200 — да 12 тысяч кіламетраў. У Boeing 737-8, якія раней былі ў флоце авіякампаніі, — 6570 кіламетраў, у два разы меней.

Новы самалёт разлічаны на 281 пасажыра: 18 месцаў у бізнэс-класе і 263 у «эканоме».

Нюанс у тым, што гэты самалёт дастаўлены ў абыход санкцый. Усяго «Белавія» рыхтуе да палётаў тры самалёты Airbus A330-200. Яны ўжо атрымалі рэгістрацыйныя нумары EW-587PD, EW-588PD і EW-589PD, пісала «Бюро» ў нядаўнім расследаванні.

Са снежня 2021 года дзяржаўная авіякампанія «Белавія» знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, а са жніўня 2023 года — пад санкцыямі ЗША. Каб прыгнаць у Беларусь самалёты Airbus, была выкарыстаная схема абыходу санкцый з удзелам фірмы-пракладкі. Назіральнікі за самалётамі сфатаграфавалі паветраныя судны, калі яны толькі прыбылі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у жніўні мінулага года.

На іх відаць надпіс Onur Air і сінія хвасты з пальмамі. І гэта не выпадкова. Некаторы час гэтыя паветраныя судны выкарыстоўваліся авіякампаніяй Saudi Arabian Airlines, чые самалёты маюць якраз такі сінія хвасты з пальмамі.

У сакавіку 2020 года самалёты былі перададзеныя турэцкай кампаніі Onur Air, якая праз два гады абвясціла пра банкруцтва. З лістапада і снежня 2023 года ўсе тры самалёты належаць гамбійскай кампаніі Magic Air. Менавіта гэтая кампанія даставіла самалёты ў Мінск. 

Каментары1

  • Лютавер
    07.06.2025
    Гопота уничтожает цивилизацию плодами, которой пользуется, цивилизация эта закрывает на все глаза ради того, чтобы заработать. Апокалипсис.

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа8

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію17

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць