Грамадства

Цэны на другасным рынку жылля ў Мінску працягваюць зніжацца

Паводле звестак аналітычнага цэнтра Realt.by, за тыдзень, з 29 сакавіка па 5 красавіка, сярэдняя цана прапановы квадратнага метра кватэр на другасным рынку жылля ў Мінску паменшылася на 0,62% і склала 1.436 даляраў. Зніжэнне цэн назіраецца на працягу пяці апошніх тыдняў.

На 5 красавіка лідэрамі па велічыні сярэдніх цэн прапановы кватэр у Мінску з’яўляюцца Цэнтральны (1.687 даляраў за кв. м) і Савецкі (1.568) раёны. Самыя нізкія цэны ў Завадскім (1.300) і Маскоўскім (1.377) раёнах. За тыдзень цэны на кватэры на 0,36% павялічыліся ў Цэнтральным, на 0,14% — у Фрунзенскім і Кастрычніцкім раёнах. У астатніх раёнах сталіцы цэны панізіліся ў межах 0,15—3,24%, больш за ўсё — у Партызанскім.

Сярэдняя цана прапановы кватэр на 5 красавіка па пакоях (і змяненне за тыдзень) склала: аднапакаёвых — 1.516 даляраў/кв.м (зніжэнне на 0,59%), двухпакаёвых — 1.439 даляраў/кв.м (зніжэнне на 0,21%), трохпакаёвых — 1.377 даляра/кв.м (зніжэнне на 0,86%), чатырохпакаёвых — 1.353 даляра/кв.м (зніжэнне на 2,66%).

Лідэрам па аб’ёме прапановы другаснага жылля ў Мінску застаецца Фрунзенскі раён — 21%.

Менш за ўсё прапаноў у Партызанскім раёне — 5%. Аднапакаёвых кватэр прапаноўвалася 29%, двухпакаёвых — 34%, трохпакаёвых — 29%, чатырохпакаёвых — 8%.

Кватэры ў новабудоўлях Мінска прапануюцца па камерцыйных цэнах ад 700 да 3 тыс. даляраў за квадратны метр.

Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр і новабудоўляў у Мінску складае 1.298 даляраў/кв.м, што на 2% больш, чым тыдзень таму, і на 4,4% больш, чым у пачатку года.

Для параўнання: паводле ўкраінскага партала нерухомасці Realt.ua,

сярэдняя цана на другасным рынку Кіева за тыдзень павялічылася на 0,6% і склала 2.222 даляра/кв.м.

Сярэдняя цана кватэр на першасным рынку Кіева за гэты перыяд паменшылася на 1,7% і складае 1.761 даляр/кв.м.

Паводле даных партала нерухомасці irn.ru, сярэдняя цана на другасным рынку Масквы за тыдзень павялічылася на 0,5% і на 5 красавіка складае 4.279 даляра/кв.м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У самым бедным раёне краіны адкрылі завод2

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць