Пад Мінскам па віне п'янага кіроўцы «Мерседэса» загінулі дзве жанчыны і двое дзяцей
Няшчасце здарылася сёння ў 5:20 на трасе М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт паблізу в. Слабодшчына.

25-гадовы п'яны кіроўца Mercedes сутыкнуўся з аўтамабілем Skoda, які рухаўся ў спадарожным напрамку, паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку ДТЗ чатыры пасажыры Skoda (дзве жанчыны і дзве дзяўчынкі, асобы высвятляюцца) загінулі, кіроўцу аказваецца медыцынская дапамога.
На месца здарэння прыехалі начальнік УУС Міншчыны Андрэй Любімаў, начальнік ДАІ Віктар Ротчанкаў.
Каментары