Грамадства

Суд у Гомелі апраўдаў Яўгена Якавенку

Хлопца вінавацілі ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.

Хлопца вінавацілі ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.

Сёння, 8 кастрычніка 2010 г. суд Савецкага раёна г. Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.

Нагадаем, 11 лютага 2010 г. Яўген Якавенка быў прызнаны вінаватым паводле арт. 25.1.3 КаАП РБ і быў пакараны штрафам у памеры 5 б.в.

12 сакавіка Гомельскі абласны суд адмяніў папярэдняе рашэнне суда Савецкага раёна і накіраваў справу на новы разгляд.

Тым не менш, на маладога чалавека завялі крымінальную справу паводле арт.435.1 («ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу»), яна ўжо перададзеная ў суд.

«Безумоўна, тое, што мяне апраўдалі па адміністрацыйнай справе — гэта плюс. Але ці паўплывае гэта на разгляд ужо крымінальнай справы ў судзе — пакуль казаць рана. Хоць, вядома ж, спадзяюся на апраўданне і ў гэтым выпадку. Але як павядзе сябе суд — невядома», — пракаментаваў рашэнне суда сам прызыўнік.

Сённяшняе рашэнне суда Савецкага раёна Гомеля — першае апраўдальнае ў чарадзе спраў супраць маладых людзей, якія патрабавалі альтэрнатыўную службу. Заўтра, 9 красавіка ў судзе Мінскага раёна працягнецца паўторны разгляд справы Івана Міхайлава. Яшчэ адзін гамяльчанін, Дзмітрый Смык, таксама чакае новага разгляду сваёй справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку44

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак25

У БРСМ паставілі новага лідара7

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць4

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку44

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць