2 ліпеня каля 8:40 на дарозе Р-83 «Брэст — Камянец — Нацыянальны парк (Белавежская пушча)» адбылося сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне.

48-гадовы кіроўца грузавіка DAF не вытрымліваў бяспечную дыстанцыю і на 8-м кіламетры сутыкнуўся з матацыклам Minsk, якім кіраваў 40-гадовы мужчына. Пасля гэтага DAF яшчэ ўрэзаўся ў іншы грузавы аўтамабіль — Scania, якім кіраваў 34-гадовы кіроўца.

У выніку аварыі матацыкліст загінуў.
Каментары