Меркаванні

Вярніце ўклады па‑добраму

Раней нас вучылі: грошай скора зусім на цэлым свеце не будзе! Пры камунізме ўсім жыцца будзе вельмі добра: ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па яго патрэбах! Вучылі маё пакаленне працаваць за «дзякуй». Чаго толькі не прыдумвалі, каб не плаціць варты чалавека заробак.

Цвёрдая «валюта» сённяшняга дня — дывідэнды на акцыі заводаў і фабрык, якія атрымаў ці купіў грамадзянін за чэкі «Маёмасць»! Чакай, скора яны (акцыі) будуць вельмі дарагімі! Навошта табе гэтыя дробныя дывідэнды за іх!? Вось лепш прадасі іх апасля, як будзе высокая цана на іх — адразу станеш багацеем! Чакай. Прыкладна такім чынам трымаюць працоўны народ чыноўнікі ў летаргічным сне.

Раней казалі: ашчадны банк СССР — надзейны схрон для тваіх зберажэнняў! Людзі верылі дзяржаве. Усе грошыкі, якія былі ў народа беларускага, што збіраліся дзесяцігоддзямі, — выграблі да капейкі. А ні ў аднаго чынушы нават волас з галавы не ўпаў. «Ніхто не вінаваты, што вялікая дзяржава СССР развалілася, як картачны домік!» — апраўдваліся чыноўнікі. Як гэта ніхто? А вы, чыноўнікі? Вы ж кіравалі ўсім гэтым працэсам!

Гэтакае становішча ўлады‑падманшчыцы трэба неяк паціху выпраўляць, рэабілітоўвацца. Увесь свет разумее, што ўлада КПСС як быццам памерла, але хто можа паказаць месца, дзе яна пахавана?

Можа, лепей давайце так зробім: аддайце, дарагія нашы чыноўнікі, народу тыя грошы, што ВЫ ўкралі ў народа, а далей і перастрайвайце апарат, абнаўляйце, збаўляйцеся ад карупцыі… Аддайце нарабаванае па‑харошаму. А далей — кіруйце! Абкрадайце нас непрыкметна для нас. Усе просім, каб непрыкметна абкрадвалі сваіх грамадзян! Павышайце сваю кваліфікацыю, паважаныя чыноўнікі. Вельмі вас усе просім!

Каментары

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць