Спорт22

У Мілане знясуць знакаміты стадыён «Сан-Сіра»

Знакаміты міланскі стадыён «Сан-Сіра» будзе знесены. Такое рашэнне прыняла гарадская рада Мілана, якая пасля працяглых дыскусій ухваліла продаж арэны футбольным клубам «Мілан» і «Інтэр», піша Euronews.

Стадыён Сан-Сіра. Фота: Luca Bruno / AP

Абодва клубы маюць намер на месцы 99‑гадовага стадыёна пабудаваць новую сучасную арэну на 71,5 тысячы месцаў. Кошт праекта складае каля 1,2 мільярда еўра.

Гарадскія ўлады прагаласавалі за продаж стадыёна і навакольных тэрыторый за 197 мільёнаў еўра (24 галасы «за» і 20 «супраць»). Абмяркоўвалі пытанне амаль 12 гадзін. «Мілан» і «Інтэр» нават папярэджвалі, што могуць перанесці будаўніцтва за межы горада, калі план не атрымае ўхвалення.

У сумеснай заяве клубы назвалі гэтае рашэнне «гістарычным крокам для будучыні камандаў і горада» і падкрэслілі, што новы стадыён будзе адпавядаць міжнародным стандартам.

Разам з тым у Італіі ўзнікаюць спрэчкі: частка грамадскасці хацела б захаваць легендарны стадыён, а журналісты выказваюць асцярогі, што ўладальнікі-карпарацыі могуць у будучыні атрымаць прыбытак з продажу зямлі.

Да 10 лістапада здзелка павінна быць завершаная, а другі ярус «Сан-Сіра», які існуе ўжо 70 гадоў, атрымае ахоўны статус як гістарычны аб’ект. Паводле плана, каля 90% арэны будзе знесена, але гэты гістарычны фрагмент застанецца.

Праектаваць новую арэну будуць архітэктурныя бюро Foster + Partners і Manica. Будоўля стане часткай маштабнай гарадской рэканструкцыі плошчай 281 тысяча квадратных метраў.

Новы стадыён плануецца адкрыць да Еўра-2032, які Італія будзе прымаць разам з Турцыяй.

Стадыён «Сан-Сіра», пабудаваны ў 1925 годзе, з’яўляецца найбуйнейшым у Італіі (80 тысяч месцаў). Ён яшчэ паспее прыняць цырымонію адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года.

Каментары2

  • 0101
    30.09.2025
    281 тысяча квпдратных метраў гэта ўсяго 0.28км2. Ну альбо квадрат памерам 530х530 метраў. Гэта па Вашаму “ маштабная рэканструецыя” коштам 1.2 мільярда эўра.?(!) У школе трэба было вучыцца нармальна.
  • .
    30.09.2025
    FORZA MILAN!

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі2

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі25

Майстар, які ўзнавіў крыж Еўфрасінні Полацкай, стварае ўнікальную серыю абразоў для касцёлаў Беларусі1

Больш за 100 тэлеграм-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»4

Аўтобусамі «Мінсктранса» на Рыгу і Коўна можна паехаць ужо заўтра2

Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі14

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай3

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі4

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць