Ахвярай злачынцы стала 54‑гадовая мінчанка, уладальніца прэстыжнай іншамаркі, якая даверыла свой BMW хлопцу, што абяцаў яго прадаць. У якасці закладу ён пакінуў ёй 1000 долараў ЗША і скрын свайго пашпарта.

Усё пачалося з аб'явы аб продажы BMW. Неўзабаве з'явіўся патэнцыйны пакупнік, які назваўся Арцёмам. Ён выказаў цікавасць да прапановы нібыта для сваёй 17‑гадовай сястры, але заявіў, што кошт аўтамабіля завышаны, піша СК.
Неўзабаве малады чалавек зноў выйшаў на сувязь і прапанаваў самому заняцца продажам машыны. Жанчына вырашыла даверыцца яму. Каб умацаваць давер, ён прапаноўваў ёй паралельна падшукваць новыя дарагія аўто па прымальнай цане і нават прапаноўваў свае паслугі кіроўцы.
У выніку, у канцы мая падчас сустрэчы ў Мінскім раёне, гаспадыня перадала махляру ключы ад BMW, усе дакументы на аўто, а таксама камплект летняй гумы. У якасці пацвярджэння сваёй сумленнасці ён даслаў жанчыне фота свайго пашпарта і напісаў распіску, паабяцаўшы вярнуць грошы за прададзеную машыну або вярнуць аўтамабіль не пазней за 28 мая.
Аднак праз некаторы час тэлефон зламысніка аказаўся выключаным. Жанчына засталася без аўтамабіля і без грошай.
Заведзена крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Хлопца пакуль не знайшлі.
Каментары