Свет99

У Нігерыі запусцілі праграму працаўладкавання ў Беларусі

У Нігерыі запусцілі праграму па працаўладкаванні грамадзян у Беларусі, заўважыла выданне Reform.news. Ініцыятыва рэалізуецца Нацыянальным дырэктаратам па працаўладкаванні сумесна з мясцовай кампаніяй Enhanced Entrepreneurs Belarus Nig. Co. Ltd. (EBNC).

Фота: x.com/NDENigeria

Праект з’яўляецца часткай праграмы Федэральнага міністэрства працы і занятасці Нігерыі, накіраванай на стварэнне бяспечных, годных і доўгатэрміновых працоўных месцаў для нігерыйскіх спецыялістаў.

Удзел у праграме ўжо аплаціў і ўхваліў урад штата Бенуэ — у першым этапе будуць удзельнічаць 39 чалавек. Улады рэгіёна спадзяюцца, што такая ініцыятыва дапаможа зменшыць нелегальную міграцыю і паспрыяе эканамічнаму развіццю.

Кіраўніца Бюро па развіцці прадпрымальніцтва і дабрабыту штата Бенуэ Беніта Шулава заклікала ўдзельнікаў «быць годнымі прадстаўнікамі Нігерыі падчас пілотнага этапу праекта».

У красавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь гатовая прымаць на працу людзей з афрыканскіх краін, адзначыўшы, што можна набіраць людзей і сем’і ў любой частцы свету і прапаноўваць ім працу.

Раней нігерыйскія СМІ паведамлялі пра выпадкі махлярства, звязаныя з працаўладкаваннем у Беларусі: некаторыя нігерыйцы атрымлівалі працоўныя візы, але пасля прыезду заставаліся без працы і без сродкаў на жыццё.

Каментары9

  • Gorliwy Litwin
    06.10.2025
    Ура! Гэта крута прыдумалі шчырыя этнавясковыя маці і іхнія яшчэ шчырэйшыя дзеткі ў пагонах. Манкуртоў і набрыдзь паразганялі і цяперака заміж нас набяруць шчырых люццоў са ўсяго свету. Мудра, як і ўсе ідэі шчырых маці
  • 1
    06.10.2025
    Work and Travel Belarus)
  • за что боролись ?
    06.10.2025
    Не понял, и эти - свои люди ?
    Интересно, нравится ли красауцам, их жёнам и детям, такие, свои люди ?

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць