Грамадства1313

Галоўны мусульманін Беларусі падарыў мінскай гімназіі Каран. А там яго запісалі ў яўрэі

Былы дырэктар гімназіі №30, а цяпер галоўны муфцій Беларусі Абубекір Шабановіч падарыў школьнаму музею выданне Карана па-руску. Гімназія праілюстравала падзею іўдзейскай Торай.

«Жывая гісторыя. Знаёмцеся. Экспанат музея баявой і працоўнай славы ДУА «Гімназія №30 імя Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна. Каран у рускім перакладзе!» — гаворыць афіцыйны акаўнт гімназіі. 

Пасля энцыклапедычнай даведкі пра Каран, па ўсёй бачнасці, згенераванай штучным інтэлектам, прыводзіцца больш дэталяў.

«Каран прадстаўлены ў музеі ў рамках экспазіцыі «Дырэктар, імем тваім ганарыцца родная школа». Яго перадаў у дар музею Абу Бекір Шабановіч, які з’яўляўся дырэктарам школы №65 з 1984 па 1996 год. Сёння Абу Бекір — мусульманскі рэлігійны і культурны дзеяч Рэспублікі Беларусь, выкладчык, муфцій мусульман Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне». 

Допіс суправаджаюць чатыры ілюстрацыі. На першай — вокладка відавочна старой кнігі, назва якой нечытэльная. 

Другое фота ўжо прапануе бліжэй зірнуць на твор. На пацёртых старонках тытульніка яўна бачна: «Сэфер Дварым» (кніга Другазаконне), завяршальны V том, Тора. Месца і год выдання — Вена, 1865. 

Пяцікніжжа Торы — гэта першая частка Танаха, цэнтральнага рэлігійнага тэксту іўдаізму. Яна не мае дачынення да Карана і напісана на тысячы гадоў раней. Багаслоўскія спрэчкі ды ўзаемнае адмаўленне легітымнасці прарокаў і сёння ляжаць у падмурку палітыка-канфесійнага канфлікту паміж яўрэямі і мусульманамі. 

Трэцяя ілюстрацыя ўжо дакладна пераконвае, што на фота дакладна не перакладзены на рускую Каран, а пісаная на іўрыце Тора.

На чацвёртым фота — сам Шабановіч з сапраўдным Каранам у руках. 

Адкуль супрацоўнікі, адказныя за вядзенне інстаграма, узялі фота Торы і чаму, калі ўжо не разабраліся з тонкасцямі семіцкіх моваў, не звярнулі ўвагу на сам факт некірылічнага правапісу — невядома. Іранічнасці ляпу дадае факт, што гімназія №30 імя Акрэсціна мае гуманітарны профіль і спецыялізуецца на замежных мовах. 

Гімназія запрашае ахвотных паглядзець на незвычайны экспанат па папярэднім запісе. 

Каментары13

  • мясцовы2
    08.10.2025
    ну так, за старым часам тая школка #65 выдзялялася неяк тым, што на ангельскую мову там быў упор з першых дзён навучання, але ўстанова мярзотная была заўжды.
  • Вольга
    08.10.2025
    Гумгімназія арыентавалася па абразаннях.
  • Лейцар коркавы
    08.10.2025
    У 1975 годзе Барыс Іванавіч Шабановіч, менавіта так тады яго звалі, быў дырэктарам СШ 136 г.Мінска. Маю пахвальны ліст за выдатную вучобу, падпісаны сёняшнім муфтіям.

Цяпер чытаюць

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада12

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале18

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў2

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду6

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні10

У вышук аб'явілі легендарнага лыжніка Сяргея Далідовіча, удзельніка сямі зімовых Алімпіяд1

Пуцін сустрэўся з Аліевым і апраўдваўся за збіццё самалёта азербайджанскіх авіяліній9

У мінскім метро хутка з'явяцца новыя цягнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада12

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць