Усяго патроху1111

У Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак

Увечары 3 мая ў Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак «Дзень маўчання».

Прыкладна 20 чалавек, заклеіўшы рот пластырам, расфарбаваным у колеры вясёлкі — традыцыйныя колеры сексуальных меншасцяў, прайшлі па праспекце Незалежнасці і раздалі прахожым буклеты і ўлёткі, скіраваныя супраць гомафобіі.

Якія-небудзь каментары ўдзельнікі акцыі даваць адмовіліся, звярнуўшы ўвагу на заклееныя раты. Разам з тым яны ўручылі ўлётку, у якой гаворыцца, што «Дзень маўчання» — гэта штогадовая акцыя негвалтоўнага пратэсту.

Яе ўдзельнікі хочуць пакласці канец замоўчванню злачынстваў і розных форм дыскрымінацыі ў дачыненні да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў.

Ва ўлётцы зазначаецца, што «цкаванне гомасексуалаў замоўчваецца, але прысутнічае паўсюдна». Негетэрасексуальных людзей звальняюць з працы, ад супрацоўніцтва з імі ўхіляюцца органы дзяржаўнай апекі, іх ігнаруюць складальнікі законаў і норм грамадзянскага права. Пры гэтым ва ўлётцы падкрэсліваецца, што 17 мая 1990 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасексуалізм з усёабдымнай міжнароднай кваліфікацыі хвароб.

Як раней паведамлялася, з 17 красавіка па 17 мая ў Беларусі праходзіць праваабарончая інфармацыйная кампанія «Месяц супраць гамафобіі». Ініцыятарамі правядзення кампаніі выступаюць Беларуская ініцыятыва за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе і грамадскае аб'яднанне «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»99

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць